- 1. Я — сапраўдная вiнаградная Лаза,
а Айцец Мой — Вiнаградар; - 2. усякую галiну на Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адсякае;
i ўсякую, што прыносіць плод, ачышчае,
каб большы плод прыносіла. - 3. Вы ўжо ачышчаны праз слова, якое Я гаварыў вам.
- 4. Будзьце ўва Мне, i Я ў вас.
Як галiна не можа прыносіць плоду сама па сабе,
калi не будзе на лазе, так i вы, калi ўва Мне не будзеце. - 5. Я — вінаградная Лаза, вы — галiны;
хто знаходзіцца ўва Мне, а Я ў iм, той прыносiць многа плоду,
бо без Мяне не можаце рабiць нiчога; - 6. хто не будзе ўва Мне,
той будзе выкiнуты вон, як галiна, i засохне;
і збiраюць іх, i кiдаюць у агонь, i яны згараюць; - 7. калi будзеце ўва Мне i словы Мае ў вас будуць,
тады чаго хочаце прасіце, i будзе вам; - 8. тым праславiцца Айцец Мой,
калi вы многа плоду прынесяце i будзеце Маiмi вучнямi. - 9. Як узлюбiў Мяне Айцец, так і Я ўзлюбiў вас;
будзьце ў любовi Маёй; - 10. калi вы запаведзi Мае выканаеце, то будзеце ў любовi Маёй,
як i Я запаведзі Айца Майго выканаў i знаходжуся ў Яго любовi; - 11. гэта сказаў Я вам, каб радасць Мая ў вас была
i каб радасць ваша была поўная; - 12. вось запаведзь Мая:
каб вы любілі адзін аднаго, як Я ўзлюбіў вас; - 13. большай любові ні ў кога няма,
як тая, калi хто душу сваю паложыць за сяброў сваiх. - 14. Вы сябры Мае,
калi робіце тое, што Я запаведую вам; - 15. Я ўжо не называю вас рабамі,
бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго;
а Я назваў вас сябрамі,
бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я паведаў вам; - 16. не вы Мяне выбралi, а Я вас выбраў
i паставiў вас, каб вы iшлi i плод прыносiлi,
i плод ваш заставаўся;
каб, чаго ні папросiце ў Айца ў iмя Маё, Ён даў вам. - 17. Гэта запаведую вам:
каб любілі адзiн аднаго; - 18. калi свет вас ненавiдзiць,
ведайце, што Мяне ён перш чым вас узненавiдзеў; - 19. калi б вы ад свету былi, то свет любiў бы сваё;
але паколькі вы не ад свету, а Я выбраў вас ад свету,
таму ненавiдзiць вас свет. - 20. Памятайце слова, якое Я сказаў вам:
раб не большы за гаспадара свайго;
калi Мяне гналі, і вас будуць гнаць;
калi Маё слова выконвалі, i ваша будуць выконваць; - 21. але ўсё гэта будуць рабіць вам за iмя Маё,
бо не ведаюць Таго, Хто паслаў Мяне; - 22. калi б Я не прыйшоў i не гаварыў iм, то не мелi б граху;
а цяпер не маюць апраўдання за грэх свой; - 23. хто ненавідзіць Мяне, той і Айца Майго ненавідзіць;
- 24. калі б Я сярод іх не зрабіў спраў, якіх ніхто іншы не рабіў,
то граху не мелi б яны;
цяпер жа i бачылi, i ўзненавiдзелi Мяне i Айца Майго; - 25. але няхай збудзецца слова, напiсанае ў законе iх:
"узненавiдзелi Мяне без прычыны". - 26. Калi ж прыйдзе Уцяшыцель,
Якога Я пашлю вам ад Айца,
Дух Ісціны, Якi ад Айца зыходзiць,
Ён будзе сведчыць пра Мяне, - 27. і вы сведчыце,
таму што вы ад пачатку са Мною.
Ничего нет для сопоставления.