- 1. Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
- 2. Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
- 3. Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
- 4. Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
- 5. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
- 6. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
- 7. Вось убогі паклікаў, - і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
- 8. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, - і іх вызваляе.
- 9. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
- 10. Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
- 11. Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
- 12. Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
- 13. Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
- 14. Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
- 15. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
- 16. Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Ягоныя - на скаргу іхнюю.
- 17. А аблічча Гасподняе - супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
- 18. Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
- 19. Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам - уратуе.
- 20. Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
- 21. Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!
- 22. Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
- 23. Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.
Ничего нет для сопоставления.