Глава 33

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58
  • 1. Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.
  • 2. Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
  • 3. Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
  • 4. Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.
  • 5. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
  • 6. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
  • 7. Вось убогі паклікаў, - і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
  • 8. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, - і іх вызваляе.
  • 9. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
  • 10. Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
  • 11. Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
  • 12. Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.
  • 13. Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?
  • 14. Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.
  • 15. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.
  • 16. Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Ягоныя - на скаргу іхнюю.
  • 17. А аблічча Гасподняе - супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
  • 18. Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
  • 19. Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам - уратуе.
  • 20. Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
  • 21. Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!
  • 22. Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
  • 23. Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.