Глава 10

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Праўду, праўду кажу вам:
    хто не праз дзверы ўваходзiць у двор авечы, а ўлазiць iнакш,
    той злодзей i разбойнiк;
  • 2. а хто ўваходзiць праз дзверы,
    той пастух авечак;
  • 3. яму прыдзвернiк адчыняе,
    i авечкi голасу яго слухаюцца,
    i сваiх авечак ён клiча па імёнах i выводзiць iх;
  • 4. i калi сваiх авечак выпусціць, iдзе перад iмi,
    i авечкi за iм ідуць, бо ведаюць голас яго;
  • 5. за чужым жа не пойдуць, а будуць уцякаць ад яго,
    бо не ведаюць чужога голасу.
  • 6. Гэтую прытчу сказаў iм Іісус.
    Яны ж не зразумелi значэння таго, што Ён гаварыў iм.
  • 7. Тады зноў сказаў iм Іісус:
    праўду, праўду кажу вам:
    Я — дзверы для авечак;
  • 8. усе, колькi iх нi прыходзiла перада Мною,
    былі зладзеi ды разбойнiкi;
    але авечкi не паслухалiся iх;
  • 9. Я — дзверы;
    хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе;
    i ўвойдзе, i выйдзе, i пашу знойдзе;
  • 10. злодзей прыходзiць толькi каб украсцi і забiць, i загубiць;
    Я прыйшоў, каб жыццё мелi, i ўдосталь мелi;
  • 11. Я — Пастыр добры;
    пастыр добры жыццё сваё аддае за авечак,
  • 12. а наймiт, якi не пастыр і якому авечкi не свае,
    бачыць, як прыходзіць воўк, i пакiдае авечак i ўцякае,
    i воўк хапае авечак i разганяе іх;
  • 13. а наймiт уцякае,
    бо ён наймiт i не дбае пра авечак.
  • 14. Я — Пастыр добры
    i ведаю Маіх, i Мае ведаюць Мяне;
  • 15. як ведае Мяне Айцец, так i Я ведаю Айца,
    i жыццё Маё аддаю за авечак;
  • 16. ёсць у Мяне i iншыя авечкі, якія не з гэтага двара,
    i тых Мне трэба прывесцi;
    i голас Мой яны пачуюць,
    і будзе адно стада i адзiн Пастыр.
  • 17. За тое Айцец Мяне любiць,
    што Я аддаю жыццё Маё, каб зноў прыняць яго;
  • 18. нiхто не адбірае яго ў Мяне, а Я аддаю яго Сам;
    уладу маю аддаць яго i ўладу маю зноў прыняць яго;
    гэтую запаведзь атрымаў Я ад Айца Майго.
  • 19. І нязгода зноў узнікла памiж Іудзе-ямі з-за гэтых слоў;
  • 20. гаварылi многiя з iх:
    Ён мае ў Сабе дэмана i шалее;
    чаго вы Яго слухаеце?
  • 21. Іншыя гаварылі: гэта словы не апантанага,
    хіба можа дэман адкрываць вочы сляпым?
  • 22. I настала ў Іерусалiме свята аднаўлення,
    i была зiма;
  • 23. і хадзiў Іісус у храме, у прытворы Саламонавым.
  • 24. Абступiлi Яго Іудзеі i казалi Яму:
    дакуль Ты будзеш таміць душы нашы?
    калi Ты Хрыстос, скажы нам адкрыта.
  • 25. Адказаў iм Іісус: Я сказаў вам, i вы не верыце;
    справы, якія Я раблю ў iмя Айца Майго,
    яны сведчаць пра Мяне;
  • 26. але вы не верыце,
    бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
  • 27. Авечкi Мае голасу Майго слухаюцца,
    i Я ведаю iх,
    i яны iдуць за Мною,
  • 28. і Я жыццё вечнае даю iм, i не загiнуць давеку,
    i не вырве iх нiхто з рукi Маёй;
  • 29. Айцец Мой, Якi даў Мне iх, большы за ўсiх,
    i нiхто не можа вырваць iх з рукi Айца Майго;
  • 30. Я i Айцец — адно.
  • 31. І ўзялі зноў камянямі Іудзеі, каб пабiць Яго.
  • 32. Сказаў iм Іісус:
    многа добрых спраў паказаў Я вам ад Айца Майго;
    за якую з гэтых спраў вы хочаце пабіць Мяне камянямі?
  • 33. Адказалi Яму Іудзеі, гаворачы:
    не за добрую справу мы хочам пабiць Цябе камянямі,
    а за блюзнерства і за тое,
    што Ты, будучы чалавекам, робiш Сябе Богам.
  • 34. Адказаў iм Іісус:
    хiба не напiсана ў законе вашым:
    "Я сказаў: вы багi".
  • 35. Калі Ён назваў багамi тых, да каго было звернута слова Божае,
    а Пісанне не можа быць парушана,
  • 36. тады як жа Таму, Каго Айцец асвяцiў i паслаў у свет,
    вы кажаце: "блюзнерыш",
    паколькі Я сказаў: "Я Сын Божы"?
  • 37. калi Я не раблю спраў Айца Майго, не верце Мне;
  • 38. а калi раблю,
    то, калі Мне не верыце, дык справам верце,
    каб вы спазналi i ўверавалi, што Айцец ува Мне i Я ў Ім.
  • 39. Тады шукалi зноў, як схапіць Яго,
    але Ён унік рук iх
  • 40. i пайшоў зноў за Іардан,
    на тое месца, дзе раней хрысцiў Іаан,
    i застаўся там.
  • 41. I многiя прыйшлi да Яго i гаварылі,
    што Іаан не зрабiў нiякага цуду;
  • 42. I многiя там уверавалi ў Яго.
Ничего нет для сопоставления.