Глава 13

  • Закрыть сопоставления
  • 1. А перад святам Пасхi,
    ведаючы, што прыйшоў Яго час перайсцi з гэтага свету да Айца,
    Іісус, узлюбiўшы Сваiх, якія ў свеце,
    да канца ўзлюбiў iх.
  • 2. I падчас вячэры,
    калi дыявал ужо ўклаў у сэрца Іуды Сіманавага Іскарыёта
    намер выдаць Яго,
  • 3. Іісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукi Яго,
    i што Ён ад Бога выйшаў i да Бога ідзе,
  • 4. устае ад вячэры і здымае вопратку,
    i, узяўшы ручнiк, падпяразваецца;
  • 5. потым налiвае ваду ва ўмывальнiцу
    i пачынае абмываць ногi вучням
    i выцiраць ручнiком, якiм быў падпяразаны.
  • 6. Падыходзiць Ён да Сімана Пятра,
    i той кажа Яму: Госпадзі!
    няўжо Ты будзеш мыць мае ногi?
  • 7. У адказ Іісус сказаў яму:
    што Я раблю, ты цяпер не ведаеш,
    а зразумееш потым.
  • 8. Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маiх давеку.
    Адказаў яму Іісус: калi не абмыю цябе,
    не будзеш мець супольнасці са Мною.
  • 9. Кажа Яму Сіман Пётр:
    Госпадзі! не толькi ногi мае, але і рукi, i галаву.
  • 10. Кажа яму Іісус:
    абмытага няма патрэбы мыць, хіба толькi ногi, а ўвесь ён чысты,
    i вы чыстыя, але не ўсе.
  • 11. Ён ведаў, хто выдасць Яго,
    таму i сказаў: не ўсе вы чыстыя.
  • 12. Калi ж абмыў ногi iм i ўзяў вопратку Сваю,
    узлёг Ён зноў і сказаў ім:
    цi ведаеце, што Я зрабiў вам?
  • 13. Вы называеце Мяне Вучыцелем i Госпадам,
    i правiльна кажаце, бо так i ёсць;
  • 14. дык вось, калi Я, Гасподзь i Вучыцель, абмыў вам ногi,
    то i вы павiнны адзiн аднаму абмываць ногi,
  • 15. бо Я даў вам прыклад,
    каб так, як Я зрабiў вам, рабiлi i вы;
  • 16. праўду, праўду кажу вам:
    раб не большы за гаспадара свайго,
    i пасланец не большы за таго, хто паслаў яго;
  • 17. ведаючы гэта, блажэнныя вы, калi робiце гэта;
  • 18. не пра ўсiх вас кажу,
    бо Я ведаю, каго выбраў;
    але няхай спраўдзіцца Пісанне:
    "той, хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю";
  • 19. кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збылося,
    каб, калі збудзецца, вы ўверавалi, што гэта Я;
  • 20. праўду, праўду кажу вам:
    хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае,
    а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
  • 21. Сказаўшы гэта, Іісус узрушыўся духам,
    i засведчыў, i сказаў: праўду, праўду кажу вам,
    што адзiн з вас выдасць Мяне!
  • 22. Глядзелі тады адзін на аднаго вучнi,
    недаўмяваючы, пра каго Ён гаворыць.
  • 23. Адзiн жа з вучняў Яго, якога любiў Іісус,
    узляжаў каля Іісуса;
  • 24. тады кiвае яму Сіман Пётр,
    каб спытаўся, хто той, пра якога Ён гаворыць.
  • 25. I ён, прыхіліўшыся да грудзей Іісуса,
    кажа Яму: Госпадзі! хто гэта?
  • 26. Адказвае Іісус:
    гэта той, каму Я, абмакнуўшы, кавалак хлеба падам.
    I, абмакнуўшы хлеб, дае Іудзе Сіманаву Іскарыёту.
  • 27. I тады, пасля гэтага кавалка, увайшоў у яго сатана.
    І кажа яму Іісус: што робiш, рабi хутчэй.
  • 28. Але нiхто з тых, што ўзляжалі,
    не зразумеў, пра што Ён сказаў яму.
  • 29. Бо некаторыя думалi, што, паколькі ў Іуды была скарбонка,
    то Іісус кажа яму: купi, што нам трэба на свята;
    альбо, каб убогiм нешта даў.
  • 30. Ён жа, узяўшы той кавалак хлеба, адразу выйшаў;
    а была ноч.
    Калі ён выйшаў,
  • 31. кажа Іісус:
    Цяпер праславiўся Сын Чалавечы,
    i Бог праславiўся ў Ім;
  • 32. калi Бог праславiўся ў Ім,
    то і Бог праславiць Яго ў Сабе,
    i неўзабаве праславiць Яго.
  • 33. дзеткі! ужо нядоўга Мне быць з вамi;
    будзеце шукаць Мяне,
    i як Я сказаў Іудзеям: "куды Я iду, вы не можаце прыйсцi",
    так i вам кажу цяпер;
  • 34. запаведзь новую даю вам: каб вы любiлi адзiн аднаго;
    як Я ўзлюбiў
  • 35. па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучнi,
    калi любоў будзеце мець паміж сабою.
  • 36. Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзеш?
    Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцi;
    але потым пойдзеш за Мною.
  • 37. Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою iсцi цяпер?
    я душу  маю за Цябе палажу.
  • 38. Адказаў яму Іісус: душу тваю за Мяне паложыш?
    праўду, праўду кажу табе:
    не прапяе певень, як ты адрачэшся ад Мяне тройчы.
Ничего нет для сопоставления.