- 1. Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,
- 2. Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.
- 3. Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.
- 4. І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.
- 5. Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.
- 6. Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.
- 7. Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.
- 8. Сын Этана: Азарыя.
- 9. Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.
- 10. А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;
- 11. Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;
- 12. Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;
- 13. Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму,
- 14. чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая,
- 15. шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.
- 16. Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.
- 17. Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.
- 18. Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
- 19. І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.
- 20. Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.
- 21. Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.
- 22. Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.
- 23. Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.
- 24. Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.
- 25. Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.
- 26. Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.
- 27. Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.
- 28. Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.
- 29. Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.
- 30. Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.
- 31. Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.
- 32. Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.
- 33. Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.
- 34. У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;
- 35. І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.
- 36. Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;
- 37. Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;
- 38. Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;
- 39. Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;
- 40. Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;
- 41. Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.
- 42. Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.
- 43. Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.
- 44. Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.
- 45. Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура.
- 46. І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.
- 47. Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.
- 48. Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;
- 49. яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса.
- 50. Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;
- 51. Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.
- 52. У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.
- 53. Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.
- 54. Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,
- 55. і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > 1-я Летапiсаў > Глава 2