- 1. І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
- 2. з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.
- 3. Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
- 4. Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.
- 5. Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
- 6. Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.
- 7. І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.
- 8. І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
- 9. І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;
- 10. трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 11. чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 12. пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 13. шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 14. сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 15. восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 16. дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 17. дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 18. адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 19. дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 20. трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;
- 21. чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 22. пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 23. шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 24. сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 25. васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 26. дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 27. дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 28. дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 29. дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 30. дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;
- 31. дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > 1-я Летапiсаў > Глава 25