Глава 3

  • 1. Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі - Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
  • 2. трэці - Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты - Аданія, сын Агіты;
  • 3. пяты - Сафатыя, ад Авіталы; шосты - Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, -
  • 4. шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
  • 5. А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;
  • 6. Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,
  • 7. Нагаг, Нэфэг, Яфія,
  • 8. Элішама, Эліяда і Эліфэлэт - дзевяцёра.
  • 9. Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.
  • 10. Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат,
  • 11. ягоны сын Ёрам, ягоны сын Озія, ягоны сын Ёас,
  • 12. ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам,
  • 13. ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія,
  • 14. ягоны сын Амон, ягоны сын Ёсія.
  • 15. Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.
  • 16. Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.
  • 18. Малкірам Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.
  • 19. І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,
  • 20. і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.
  • 21. І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.
  • 22. Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.
  • 23. Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.
  • 24. Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.