- 1. І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.
- 2. Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада.
- 3. І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна,
- 4. і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага:
- 5. Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,
- 6. а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага.
- 7. У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:
- 8. слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;
- 9. сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;
- 10. хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;
- 11. знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;
- 12. спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,
- 13. вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго`
- 14. Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.
- 15. Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,
- 16. тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,
- 17. і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,
- 18. кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.
- 19. Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,
- 20. і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;
- 21. але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:
- 22. не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.
- 23. Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.
- 24. Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,
- 25. бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.
- 26. Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.
- 27. Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.
- 28. Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,
- 29. узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.
- 30. Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.
- 31. Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць`
- 32. Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.
- 33. Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.
- 34. Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,
- 35. і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш` зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю`
- 36. Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку` І сказаў увесь народ: амін` алілуя`
- 37. Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень,
- 38. і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу - брамнікамі,
- 39. а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,
- 40. для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю;
- 41. і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная.
- 42. Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме.
- 43. І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > 1-я Летапiсаў > Глава 16