Глава 8

  • 1. Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,
  • 2. чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.
  • 3. Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.
  • 4. Авішуа, Наам, Ахоах.
  • 5. Гера, Шэфуфан і Хурам.
  • 6. І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:
  • 7. Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.
  • 8. Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
  • 9. І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.
  • 10. Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.
  • 11. Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.
  • 12. Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, -
  • 13. і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.
  • 14. Ахіё, Шашак, Ірэмот.
  • 15. Зэвадыя, Арад, Эдэр,
  • 16. Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі.
  • 17. Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,
  • 18. Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала.
  • 19. Якім, Зіхрый, Заўдый,
  • 20. Эльенай, Цылтай, Элііл,
  • 21. Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя.
  • 22. Ішпан, Эвэр, Элііл,
  • 23. Аўдон, Зіхрый, Ханан,
  • 24. Хананія, Элам, Антотыя,
  • 25. Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака.
  • 26. Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
  • 27. Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.
  • 28. Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
  • 29. У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, -
  • 30. і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,
  • 31. Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.
  • 32. Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
  • 33. Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.
  • 34. Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
  • 35. Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.
  • 36. Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;
  • 37. Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
  • 38. У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.
  • 39. Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.
  • 40. Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.