- 1. Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.
- 2. Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;
- 3. ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц.
- 4. Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.
- 5. Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы:
- 6. гэты Ванэя - адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.
- 7. Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 8. Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізрахіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 9. Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 10. Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 11. Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 12. Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 13. Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 14. Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 15. Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
- 16. А над плямёнамі Ізраілевымі, - у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Семяона - Сафатыя, сын Маахі;
- 17. у Левія - Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона - Садок;
- 18. у Юды - Эліяў, з братоў Давіда; у Ісахара - Омры, сын Міхаіла;
- 19. у Завулона - Ішмая, сын Авадыі; у Нэфталіма - Ерымот, сын Азрыіла;
- 20. у сыноў Яфрэмавых - Асія, сын Азазіі; у паўплемя Манасіінага - Ёіль, сын Фэдаі;
- 21. у паўплемя Манасіі ў Галаадзе - Ідо, сын Захара; у Веньяміна - Яасііл, сын Авэніра;
- 22. У Дана - Азарыіл, сын Ерахама. Вось правадыры плямёнаў Ізраілевых.
- 23. Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.
- 24. Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.
- 25. Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах - Ёанатан, сын Узіі;
- 26. над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам, - Эзрый, сын Хэлува;
- 27. над вінаграднікамі - Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках - Заўдый з Шэфама;
- 28. над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне - Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею - Ёас;
- 29. над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне - Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах - Шафат, сын Адлая;
- 30. над вярблюдамі - Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі - Ехдыя Мэраніцянін;
- 31. над дробным быдлам - Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда.
- 32. Ёнатан, дзядзькаў Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара;
- 33. Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін - сябар цара;
- 34. А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > 1-я Летапiсаў > Глава 27