Глава 12

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29
  • 1. І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве.
  • 2. Узброеныя лукам, і тыя, што кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука, - з братоў Саўла, ад Веньяміна:
  • 3. галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота;
  • 4. Ішманія Гавааніцянін, адважнікі з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры;
  • 5. Элузай, Ерымот, Вэалія, Шэмарыя, Сафатыя Харытыянін;
  • 6. Элкана, Ішыяху, Азарыл, Ёэзэр і Ёшавам, Карэяне;
  • 7. і Ёэла і Зэвадыя сыны Ерахама, з Гэдора.
  • 8. І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя - твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах.
  • 9. Галоўны Эзэр, другі Авадыя, трэці Эліяў,
  • 10. чацьвёрты Мішмана, пяты Ерамія,
  • 11. шосты Атай, сёмы Эліел,
  • 12. восьмы Ёханан, дзявяты Элзавад,
  • 13. дзясяты Ерамія, адзінаццаты Махбанай.
  • 14. Яны з сыноў Гадавых узначальцы ў войску: меншы над сотняю, і большы над тысячаю.
  • 15. Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.
  • 16. Прыйшлі таксама і з сыноў Веньямінавых і Юдавых ва ўмацаваньне да Давіда.
  • 17. Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць.
  • 18. І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
  • 19. І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.
  • 20. Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.
  • 21. І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску.
  • 22. Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.
  • 23. Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім:
  • 24. сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны;
  • 25. з сыноў Сімяонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;
  • 26. з сыноў Лявііных чатыры тысячы шасьцьсот;
  • 27. і Ёдай, князь ад племя Аарона, і зь ім тры тысячы сямсот;
  • 28. і Садок, мужны юнак, і род ягоны, дваццаць два начальнікі;
  • 29. з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы, - але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага;
  • 30. з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх;
  • 31. з паўкалена Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда;
  • 32. з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
  • 33. з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных;
  • 34. з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў і зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі;
  • 35. з племя Данавага гатовых да вайны дваццаць восем тысяч шасьцьсот;
  • 36. ад Асіра воінаў, гатовых да бітвы, сорак тысяч;
  • 37. з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй.
  • 38. Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.
  • 39. І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;
  • 40. ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.