- 1. Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае?
- 2. Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага:
- 3. "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы".
- 4. Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх.
- 5. Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць;
- 6. "Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю.
- 7. Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: "Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў;
- 8. прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае - аж па край зямлі!
- 9. Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны".
- 10. Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя,
- 11. служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем.
- 12. Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.
Ничего нет для сопоставления.