Глава 2

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае?
  • 2. Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага:
  • 3. "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы".
  • 4. Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх.
  • 5. Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць;
  • 6. "Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю.
  • 7. Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: "Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў;
  • 8. прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае - аж па край зямлі!
  • 9. Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны".
  • 10. Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя,
  • 11. служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем.
  • 12. Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.