- 1. Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.
- 2. Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;
- 3. хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.
- 4. Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,
- 5. калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, - а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
- 6. дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.
- 7. Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
- 8. сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
- 9. Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
- 10. Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
- 11. Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
- 12. Бог - судзьдзя справядлівы і Бог - кожны дзень спаганяе сурова,
- 13. калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;
- 14. рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.
- 15. Вось напраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,
- 16. капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:
- 17. абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.
- 18. Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.
Ничего нет для сопоставления.