Глава 7

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Песьня-плач, якую Давід сьпяваў Госпаду ў справе Хуса, з племя Веньямінавага.
  • 2. Госпадзе Божа мой! на Цябе спадзяваньне маё; уратуй мяне ад усіх маіх ганіцеляў, і вызвалі мяне;
  • 3. хай ня вырве ён душы маёй, быццам леў, які турзае, калі збаўцы няма.
  • 4. Госпадзе Божа мой! калі што я зрабіў, калі ёсьць няпраўда ў руках маіх,
  • 5. калі я ліхам плаціў таму, хто быў у згодзе са мною, - а я ж ратаваў і таго, хто бяз прычыны стаўся маім ворагам,
  • 6. дык няхай вораг перасьледуе душу маю і дагоніць, і жыцьцё маё хай удратуе ў зямлю, і славу маю хай аберне ў нішто.
  • 7. Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў,
  • 8. сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні.
  • 9. Гасподзь судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праўды маёй, паводле беспахібнасьці маёй.
  • 10. Хай суймецца злосьць бязбожных, а справядлівага ўмацуй, бо Ты выпрабоўваеш сэрца й нутрыну, праведны Божа!
  • 11. Шчыт мой у Богу, Які шчырых сэрцам ратуе.
  • 12. Бог - судзьдзя справядлівы і Бог - кожны дзень спаганяе сурова,
  • 13. калі хто не навяртаецца, Ён вострыць Свой меч, напінае Свой лук і цаляе зь яго;
  • 14. рыхтуе яму прылады сьмерці, і вагністымі робіць стрэлы Свае.
  • 15. Вось напраўду зачаў бязбожны, зацяжарыў крыўдаю і ману сабе спарадзіў,
  • 16. капаў дол і выкапаў яго, і ўпаў у яму, якую выкапаў:
  • 17. абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе.
  • 18. Слаўлю Госпада па праўдзе Ягонай і сьпяваю імю Госпада Ўсявышняга.