< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51

Глава 8

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.
  • 2. Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
  • 3. З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
  • 4. Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
  • 5. дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
  • 6. Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
  • 7. паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
  • 8. валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
  • 9. птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
  • 10. Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Ничего нет для сопоставления.