- 1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.
- 2. Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
- 3. З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
- 4. Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
- 5. дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
- 6. Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
- 7. паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
- 8. валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
- 9. птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
- 10. Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 8