< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51

Глава 11

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
  • 2. Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
  • 3. Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
  • 4. Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
  • 5. тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"
  • 6. Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
  • 7. Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
  • 8. Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
  • 9. Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.
Ничего нет для сопоставления.