- 1. Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
- 2. Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.
- 3. Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.
- 4. Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,
- 5. тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"
- 6. Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.
- 7. Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.
- 8. Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.
- 9. Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 11