- 1. Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
- 2. Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.
- 3. Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.
- 4. Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.
- 5. Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.
- 6. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.
- 7. Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!
- 8. Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,
- 9. вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
- 10. Усе дарогі Гасподнія - міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.
- 11. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.
- 12. Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.
- 13. Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю, Салэх
- 14. Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.
- 15. Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.
- 16. Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.
- 17. Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,
- 18. падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.
- 19. Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.
- 20. Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.
- 21. Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.
- 22. Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх служкаў ягоных.
Ничего нет для сопоставления.