Глава 24

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51
  • 1. Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.
  • 2. Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.
  • 3. Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.
  • 4. Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.
  • 5. Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.
  • 6. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.
  • 7. Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!
  • 8. Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,
  • 9. вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
  • 10. Усе дарогі Гасподнія - міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.
  • 11. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.
  • 12. Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.
  • 13. Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю, Салэх
  • 14. Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.
  • 15. Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.
  • 16. Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.
  • 17. Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,
  • 18. падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.
  • 19. Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.
  • 20. Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.
  • 21. Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.
  • 22. Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх служкаў ягоных.