- 1. I пачаў гаварыць iм прытчамі:
пасадзiў чалавек вiнаграднiк
i абнёс агароджаю,
i выкапаў выцiскальню,
i збудаваў вежу,
i аддаў яго вiнаградарам, i адлучыўся. - 2. I паслаў да вiнаградараў у пэўны час раба,
каб узяць ад вiнаградараў пладоў з вiнаграднiка. - 3. А яны, схапiўшы яго, набiлi
i адаслалi нi з чым. - 4. I зноў паслаў да iх iншага раба,
i таго каменнем пабiлi, разбілі галаву
i адпусцiлi зняважанага. - 5. I зноў iншага паслаў, i таго забiлi;
i многiх iншых каго бiлi, а каго забiвалi. - 6. Яшчэ аднаго меў ён, сына ўзлюбленага свайго,
паслаў i яго нарэшце да iх,
кажучы: пасаромеюцца сына майго. - 7. Тыя ж вiнаградары, сказалi адзін аднаму: гэта спадкаемца;
хадзем, заб’ем яго, i спадчына будзе наша. - 8. І, схапiўшы яго, забiлi
i выкiнулi прэч з вiнаграднiка. - 9. Што ж зробiць гаспадар вiнаграднiка?
Прыйдзе i знiшчыць вiнаградараў,
i аддасць вiнаграднiк iншым. - 10. Няўжо не чыталi вы гэтага Пiсання:
камень, якi адкiнулi будаўнiкi,
той самы стаў галавою вугла; - 11. ад Госпада сталася гэта,
i яно дзiўнае ў вачах нашых. - 12. І намервалiся схапiць Яго, ды пабаялiся народу;
бо зразумелi, што пра iх сказаў прытчу;
i, пакiнуўшы Яго, адышлi. - 13. І пасылаюць да Яго некаторых з фарысеяў i iрадыян,
каб злавiць Яго на слове. - 14. Яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: "Настаўнiк!
мы ведаем, што Ты праўдзiвы i нiкому не дагаджаеш,
бо не глядзiш на аблiчча людзей,
а па праўдзе шляху Божаму вучыш.
Цi дазволена даваць падатак кесару, цi не?
Даваць нам цi не даваць? - 15. Ён жа, ведаючы iх крывадушнасць,
сказаў iм: што Мяне спакушаеце?
Прынясiце Мне дынарый, каб Я пабачыў. - 16. Яны прынеслi.
І кажа iм: чыя гэта выява i надпiс?
Яны сказалi Яму: кесаравы. - 17. I сказаў iм Iiсус у адказ:
аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.
I дзiвілiся Яму. - 18. I прыйшлi да Яго садукеi,
якія кажуць, што няма ўваскрасення,
i спыталiся ў Яго, кажучы: - 19. Настаўнiк! Маiсей напiсаў нам:
"калi ў каго брат памрэ i пакiне жонку, а дзяцей не пакiне,
то няхай брат яго возьме жонку яго
i адродзiць семя брату свайму". - 20. Было сем братоў;
i першы ўзяў жонку
i, памiраючы, не пакiнуў семенi. - 21. І другi ўзяў яе,
i памёр, i ён не пакiнуў семенi;
i трэцi таксама. - 22. І бралі яе сямёра, і не пакінулі семені.
Пасля ўсіх памерла і жонка. - 23. Дык вось, пры ўваскрасеннi, калі яны ўваскрэснуць,
катораму з iх будзе яна жонкаю?
бо сямёра мелi яе жонкаю. - 24. I сказаў iм Iiсус у адказ:
цi не таму вы памыляецеся,
што не ведаеце нi Пiсанняў, нi сiлы Божае? - 25. Бо калi з мёртвых уваскрэснуць,
не будуць нi жанiцца, нi замуж выходзiць,
а будуць, як Ангелы на нябёсах. - 26. Пра мёртвых жа, што яны ўваскрэснуць,
хiба не чыталi вы ў кнiзе Маiсея пра купіну,
як Бог гаварыў яму, кажучы:
"Я Бог Аўраама, i Бог Iсаака, i Бог Iакава"? - 27. Ён не ёсць Бог мёртвых, але Бог жывых.
Таму вы вельмi памыляецеся. - 28. I, падышоўшы, адзiн з кнiжнiкаў, якi чуў, як яны спрачаюцца,
i, ведаючы, што Iiсус добра адказаў iм,
спытаў у Яго: якая першая з усiх запаведзяў? - 29. Iiсус адказаў яму: першая з усiх запаведзяў:
"слухай, Iзраiлю!
Гасподзь Бог наш ёсць Гасподзь адзiны; - 30. i ўзлюбi Госпада Бога твайго ўсiм сэрцам тваiм,
i ўсёй душою тваёю,
i ўсiм разуменнем тваiм,
i ўсёй сiлаю тваёю".
Гэта першая запаведзь. - 31. I другая падобная да яе:
"узлюбi блiжняга твайго, як самога сябе".
Большай за гэтыя iншай запаведзi няма. - 32. I сказаў Яму кнiжнiк: добра, Настаўнiк!
Па праўдзе сказаў Ты,
што адзiны ёсць Бог, i няма iншага, акрамя Яго; - 33. i любiць Яго ўсiм сэрцам, i ўсiм розумам,
i ўсёю душою,
i ўсёю сiлаю,
i любiць блiжняга, як самога сябе, —
гэта больш за ўсе ўсеспаленнi i ахвяры. - 34. Iiсус жа, убачыўшы, што той разумна адказваў,
сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага.
I нiхто не адважваўся болей пытацца ў Яго. - 35. I, працягваючы вучыць у храме, Iiсус казаў:
як гэта кажуць кнiжнiкi, што Хрыстос — сын Давiдаў? - 36. Бо сам Давiд сказаў Духам Святым:
"сказаў Гасподзь Госпаду майму:
сядзi праваруч Мяне,
пакуль пакладу ворагаў Тваiх у падножжа ног Тваiх." - 37. Сам Давiд называе Яго Госпадам: як жа Ён сын яму?
I мноства народу слухала Яго з прыемнасцю. - 38. I казаў iм у вучэннi Сваiм:
сцеражыцеся кнiжнiкаў,
якiя любяць хадзiць у доўгiх уборах
i каб вiталi iх на плошчах, - 39. i наперадзе сядзець у сiнагогах
i ўзляжаць наперадзе на гасцінах. - 40. Тыя, што паядаюць дамы ўдоў i напаказ доўга моляцца,
прымуць большае асуджэнне. - 41. I сеў Iiсус насупраць скарбнiцы
i глядзеў, як народ кладзе грошы ў скарбніцу,
i многiя багацеi клалi шмат. - 42. I, прыйшоўшы, адна бедная ўдава паклала дзве лепты,
гэта значыць кадрант. - 43. I, паклiкаўшы вучняў сваiх,
Iiсус гаворыць iм: праўду кажу вам,
удава гэтая бедная
паклала больш за ўсiх, хто клаў у скарбніцу: - 44. бо ўсе клалi ад дастатку свайго,
а яна з нястачы сваёй паклала ўсё, што мела,
увесь пражытак свой.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Марка > Глава 12