- 1. У тыя дні,
калі сабралася многа народу
і не мелі чаго есці,
Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, кажа ім: - 2. шкада Мне людзей,
што ўжо тры дні застаюцца са Мною,
і не маюць чаго есці; - 3. І калі адпушчу іх дадому галоднымі, аслабеюць у дарозе,
бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку. - 4. І адказалі Яму вучні Яго:
адкуль можа хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні? - 5. І спытаў у іх: колькі ў вас хлябоў?
Яны адказалі: сем. - 6. Тады загадаў людзям узлегчы на зямлі;
і, ўзяўшы сем хлябоў, узнёсшы падзяку, пераламіў,
і даў вучням Сваім, каб раздавалі;
і яны раздалі людзям. - 7. І мелі некалькі рыбінак:
і благаславіўшы, Ён загадаў і іх раздаць. - 8. І елі, і насыціліся;
і назбіралі рэшты кавалкаў сем кашоў. - 9. А было тых, што елі, каля чатырох тысяч.
І адпусціў іх. - 10. І адразу ўвайшоў у лодку
і прыбыў з вучнямі Сваімі ў межы Далмануфскія. - 11. І выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Ім,
дамагаючыся ад Яго знамення з неба, спакушаючы Яго. - 12. І Ён, уздыхнуўшы духам Сваім,
кажа: нашто род гэты знамення патрабуе?
Праўду кажу вам: не дасца роду гэтаму знаменне. - 13. І, пакінуўшы іх, зноў увайшоў у лодку
і адправіўся на той бок. - 14. І забыліся вучні Яго ўзяць хлябоў,
і акрамя аднаго хлеба не мелі з сабой у лодцы. - 15. І Ён наказаў ім, гаворачы: глядзіце,
сцеражыцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірадавай. - 16. І разважалі між сабой, кажучы:
гэта значыць, што хлябоў у нас няма. - 17. І, ведаючы, Іісус кажа ім: чаму разважаеце,
што хлябоў няма ў вас?
Няўжо яшчэ не адчуваеце і не разумееце?
Няўжо дагэтуль скамянелае сэрца ваша? - 18. Вочы маючы, не бачыце?
Вушы маючы, не чуеце?
І не памятаеце? - 19. Калі пяць хлябоў пераламіў Я на пяць тысяч,
колькі поўных кашоў кавалкаў назбіралі вы?
Кажуць Яму: дванаццаць. - 20. А калі сем хлябоў на чатыры тысячы,
колькі поўных кашоў кавалкаў вы набралі?
Яны ж адказалі: сем. - 21. І сказаў ім: як жа не разумееце?
- 22. І прыходзіць у Віфсаіду.
І прыводзяць да Яго сляпога
і просяць, каб да яго дакрануўся. - 23. І, узяўшы за руку сляпога, вывеў яго за паселішча
і, плюнуўшы на вочы яму, усклаўшы рукі на яго,
пытаўся ў яго, ці бачыць што. - 24. Той, агледзеўшыся, сказаў:
бачу людзей, нібы дрэвы, што ходзяць. - 25. Потым зноў усклаў рукі на вочы яго і зрабіў яго відушчым.
І ацаліўся, і стаў бачыць усё выразна. - 26. І адаслаў яго ў дом,
кажучы: у паселішча не заходзь
і не расказвай нікому ў паселішчы. - 27. І пайшоў Іісус з вучнямі Сваімі
ў паселішчы Кесарыі Філіпавай.
І дарогаю пытаўся ў вучняў Сваіх,
кажучы ім: за каго Мяне прымаюць людзі? - 28. А яны адказалі: за Іаана Хрысціцеля,
іншыя — за Ілію,
а іншыя — за аднаго з прарокаў. - 29. Ён сказаў ім: а вы за каго прымаеце Мяне?
І ў адказ Пётр сказаў Яму: Ты — Хрыстос. - 30. І загадаў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго.
- 31. І пачаў вучыць іх,
што Сыну Чалавечаму належыць многа адпакутаваць,
быць адрынутым старэйшынамі і першасвятарамі, і кніжнікамі,
і забітым быць,
і на трэці дзень уваскрэснуць. - 32. І казаў пра гэта адкрыта.
І Пётр, адвёўшы Яго, пачаў адгаворваць Яго. - 33. А Ён, абярнуўшыся і паглядзеўшы на вучняў Сваіх,
забараніў Пятру, кажучы: адыдзі ад Мяне, сатана,
бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае. - 34. І, паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі,
сказаў ім: Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе
і возьме крыж свой,
і ўслед за Мной ідзе. - 35. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе;
а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яе. - 36. Бо якую карысць будзе мець чалавек,
калі ён здабудзе ўвесь свет, а пашкодзіць душы сваёй? - 37. Альбо які выкуп дасць чалавек за душу сваю?
- 38. Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх
перад родам гэтым пралюбадзейным і грэшным,
таго і Сын Чалавечы пасаромеецца,
калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з ангеламі святымі.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Марка > Глава 8