- 1. Kалi ж даведаўся Іісус, што пачулі фарысеі пра тое,
што Іісус больш вучняў набывае i хрысціць, чым Іаан, — - 2. хоць Сам Іісус не хрысціў, а вучні Яго, —
- 3. пакінуў Ён Іудзею i пайшоў зноў у Галілею.
- 4. А трэба было Яму праходзіць праз Самарыю.
- 5. Вось, прыходзіць Ён у горад Самарыйскі пад назвай Сiхар,
паблізу зямлі, якую даў Іакаў Іосіфу, сыну свайму; - 6. і быў там калодзеж Іакава.
Іісус, стаміўшыся ад дарогі, сеў ля калодзежа;
было каля шостай гадзіны. - 7. Прыходзіць жанчына з Самарыі набраць вады.
Кажа ёй Іісус: дай Мне піць. - 8. Бо вучні Яго адышлі ў горад, каб купіць ежы.
- 9. Кажа Яму жанчына Самаранка:
як Ты, Іудзей, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранскай?
бо Іудзеі ж не маюць зносін з Самаранамі. - 10. У адказ Іісус сказаў ёй:
калі б ты ведала дар Божы,
i Хто Той, што кажа табе: "дай мне піць",
то ты сама прасіла б у Яго,
i Ён даў бы табе ваду жывую. - 11. Кажа Яму жанчына:
Гаспадар! у Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі;
адкуль жа ў Цябе вада жывая? - 12. хіба Ты большы за айца нашага Іакава,
які даў нам гэты калодзеж
i сам з яго пiў, i сыны яго, i статак яго? - 13. У адказ Іісус сказаў ёй:
кожны, хто п’е гэтую ваду, будзе адчуваць прагу зноў; - 14. а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму,
не сасмагне ніколі;
але вада, якую Я дам яму, стане ў ім крыніцаю вады,
што цячэ ў жыццё вечнае. - 15. Кажа Яму жанчына: Гаспадар! дай мне гэтай вады,
каб мне не мець смагі i не прыходзіць сюды чэрпаць. - 16. Кажа ёй Іісус: ідзі, пакліч мужа свайго i прыходзь сюды.
- 17. У адказ жанчына сказала Яму: у мяне няма мужа.
Кажа ёй Іісус: добра ты сказала, што ў цябе мужа няма; - 18. бо пяць мужоў у цябе было,
i той, якога цяпер маеш, не муж табе;
гэта праўдзіва сказала ты. - 19. Кажа Яму жанчына: Гаспадар! бачу, што Ты прарок;
- 20. айцы нашы на гары гэтай пакланяліся,
а вы кажаце, што ў Іерусаліме тое месца,
дзе належыць пакланяцца. - 21. Кажа ёй Іісус:
жанчына, павер Мне, што настае час,
калі не на гары гэтай
i не ў Іерусаліме будзеце пакланяцца Айцу; - 22. вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце;
мы пакланяемся таму, што ведаем,
бо збаўленне ад Іудзеяў; - 23. але настае час, ды і цяпер ёсць,
калі ісцінныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу i ісціне,
бо такіх паклоннікаў Айцец і шукае Сабе; - 24. Бог ёсць дух,
i тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу i ісціне. - 25. Кажа Яму жанчына: ведаю, што прыйдзе Месія, Якога называюць Хрыстос;
калі Ён прыйдзе, то абвесціць нам усё. - 26. Кажа ёй Іісус: гэта Я, што размаўляю з табою.
- 27. У гэты час прыйшлі вучні Яго
i здзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынаю,
але ні адзін не сказаў: што Табе трэба?
ці: пра што Ты размаўляеш з ёю? - 28. Пакінула тады жанчына сваю пасудзіну для вады і пайшла ў горад,
і кажа людзям: - 29. ідзіце і пабачце Чалавека,
Які сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла:
ці не Хрыстос Ён? - 30. Яны выйшлі з горада i пайшлі да Яго.
- 31. Між тым прасілі Яго вучні, кажучы: Раввi! еш.
- 32. Ён жа сказаў ім: у Мяне ёсць ежа, каб есці, якой вы не ведаеце.
- 33. Тады вучні гаварылі паміж сабою: хіба нехта прынёс Яму есці?
- 34. Кажа ім Іісус:
Мая ежа — тое, каб здзяйсняць волю Таго, Хто паслаў Мяне
i завяршыць справу Яго. - 35. Ці не кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, i настане жніво?
Дык вось, кажу вам: узвядзіце вочы вашы
i паглядзіце на нівы, як яны ўжо пабялелі для жніва; - 36. і хто жне, той атрымлівае ўзнагароду i збірае плён у жыццё вечнае,
каб i той, хто сее, i той, хто жне, разам радаваліся; - 37. бо тут апраўдваецца выслоўе:
адзін сее, а другі жне; - 38. Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі:
іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу iх. - 39. З горада таго многія Самаране ўверавалі ў Яго
па слову жанчыны, якая сведчыла:
Ён сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла. - 40. Таму, калі прыйшлі да Яго Самаране,
то прасілі Яго пабыць у iх,
i Ён прабыў там два дні, - 41. і намнога больш людзей уверавалі па слову Яго;
- 42. а жанчыне казалі: ужо не па твайму апавяданню веруем,
бо самі чулі i ведаем,
што гэта сапраўды Збавіцель свету, Хрыстос. - 43. А праз два дні Ён адышоў адтуль
i пайшоў у Галілею; - 44. бо Сам Іісус сведчыў,
што прарок на сваёй бацькаўшчыне пашаны не мае. - 45. Kалi ж Ён прыйшоў у Галілею, то Галілеяне прынялі Яго,
бачыўшы ўсё, што зрабіў Ён у Іерусаліме на свята;
бо і яны хадзілі на свята. - 46. Дык вось, прыйшоў зноў Іісус у Кану Галілейскую,
дзе ператварыў ваду ў віно.
І быў адзін царадворац,
сын якога быў хворы ў Капернауме. - 47. Ён, пачуўшы, што Іісус прыйшоў з Іудзеі ў Галілею,
пайшоў да Яго і прасіў Яго прыйсці і ацаліць сына яго,
бо той быў пры смерці. - 48. І сказаў яму Іісус:
калі знаменняў і цудаў не ўбачыце, вы не ўверуеце. - 49. Кажа Яму царадворац:
Госпадзі! прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё. - 50. Іісус кажа яму: ідзі, сын твой жывы.
І паверыў чалавек слову, якое сказаў яму Іісус,
і пайшоў. - 51. І ўжо калі ён ішоў, рабы яго сустрэлі яго
і абвесцілі: сын твой жывы. - 52. Тады ён спытаўся ў іх, у каторай гадзіне стала яму лягчэй;
і сказалі яму: учора ў сем гадзін гарачка пакінула яго. - 53. Зразумеў тады бацька, што гэта было ў тую гадзіну,
калі Іісус сказаў яму: ідзі, сын твой жывы.
І ўвераваў сам і ўвесь дом яго. - 54. Гэта ўжо другі цуд сатварыў Іісус,
прыйшоўшы з Іудзеі ў Галілею.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Iаана > Глава 4