Глава 14

  • 1. Няхай не трывожыцца сэрца ваша;
    веруйце ў Бога, i ў Мяне веруйце;
  • 2. у доме Айца Майго абіцеляў многа;
    а калі б не так, Я сказаў бы вам: iду падрыхтаваць месца вам;
  • 3. і калi пайду i падрыхтую месца вам,
    зноў прыйду i вазьму вас да Сябе,
    каб там, дзе Я, былi i вы;
  • 4. а куды Я іду, вы ведаеце,
    i шлях ведаеце.
  • 5. Кажа Яму Фама: Госпадзі! мы не ведаем, куды Ты ідзеш;
    і як мы можам шлях ведаць?
  • 6. Кажа яму Іісус: Я — шлях i ісціна, i жыццё:
    нiхто не прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне;
  • 7. калi б ведалi вы Мяне, то i Айца Майго ведалі б;
    i з гэтага часу ведаеце Яго i бачылi вы Яго.
  • 8. Кажа яму Фiлiп: Госпадзі! пакажы нам Айца,
    i дастаткова для нас.
  • 9. Кажа яму Іісус: гэтулькi часу Я з вамi,
    i ты не пазнаў Мяне, Фiлiп?
    хто бачыў Мяне, той бачыў Айца;
    як жа ты кажаш: "пакажы нам Айца"?
  • 10. цi не верыш, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне?
    Словы, якія Я гавару вам, Я не ад Сябе гавару;
    Айцец, які ўва Мне, Ён здзяйсняе справы;
  • 11. верце Мне, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне;
    а калi не, то з-за самых спраў верце Мне;
  • 12. праўду, праўду кажу вам:
    хто веруе ў Мяне, той здзейсніць справы, якiя Я здзяйсняю,
    і большыя за iх здзейснiць;
    таму што Я да Айца Майго iду;
  • 13. і чаго ні папросiце ў iмя Маё, тое зраблю,
    каб праславiўся Айцец у Сыне;
  • 14. калі чаго папросiце ў iмя Маё, Я зраблю;
  • 15. калi любiце Мяне, то запаведзі Мае выканайце,
  • 16. і Я ўмалю Айца,
    i другога Уцяшыцеля Ён дасць вам,
    каб быў з вамi давеку,
  • 17. Духа ісціны, Якога свет не можа прыняць,
    бо не бачыць Яго і не ведае Яго;
    а вы ведаеце Яго,
    бо Ён з вамi ёсць i ў вас будзе;
  • 18. не пакiну вас сiротамi,
    прыйду да вас;
  • 19. яшчэ трохi, i свет ужо не ўбачыць Мяне,
    а вы ўбачыце Мяне,
    бо Я жыву, i вы жыць будзеце;
  • 20. у той дзень даведаецеся вы,
    што Я у Айцу Маім, i вы ўва Мне, i Я ў вас;
  • 21. Хто мае запаведзi Мае i выконвае iх, той любiць Мяне,
    а таго, хто любiць Мяне, таго будзе любіць Айцец Мой,
    i Я ўзлюблю Яго i яўлю яму Сябе.
  • 22. Кажа Яму Іуда, не Іскарыёт:
    Госпадзі! што сталася, што Ты хочаш явіць Сябе нам, а не свету?
  • 23. У адказ Іісус сказаў яму:
    хто любiць Мяне, той выканае слова Маё;
    i Айцец Мой узлюбiць яго,
    i Мы прыйдзем да яго i абiцель у яго створым;
  • 24. хто не любiць Мяне, той не выконвае слоў Маiх;
    слова ж, якое вы чуеце, не Маё,
    а Айца, Які паслаў Мяне;
  • 25. гэта сказаў Я вам, будучы з вамi;
  • 26. Уцяшыцель жа, Дух Святы,
    Якога пашле Айцец у iмя Маё,
    навучыць вас усяму i напомнiць вам усё, што Я казаў вам;
  • 27. мiр пакiдаю вам, мiр Мой даю вам;
    не так, як свет дае, Я даю вам;
    Няхай не трывожыцца сэрца ваша i не баiцца;
  • 28. вы чулi, што Я сказаў вам: адыходжу i прыйду да вас;
    калi б вы любiлi Мяне,
    то ўзрадавалiся б, што Я сказаў: iду да Айца,
    бо Айцец Мой большы за Мяне;
  • 29. і Я сказаў вам цяпер, перш, чым збылося,
    каб вы паверылi, калі збудзецца.
  • 30. ужо няшмат Я буду гаварыць з вамi;
    бо ідзе князь свету гэтага
    i ўва Мне не мае нiчога;
  • 31. але каб ведаў свет, што Я люблю Айца
    i, як запаведаў Мне Айцец, так раблю, —
    устаньце, пойдзем адгэтуль.