- 1. Быў жа хворы нейкі Лазар з Вiфанiі,
з паселішча Марыi i Марфы, сястры яе. - 2. Марыя ж была тая, што памазала Госпада мірам
i абцерла ногi Яго валасамi сваiмi;
яе брат Лазар быў хворы. - 3. Тады паслалi сёстры сказаць Яму:
Госпадзі! вось, той, каго Ты любiш, хворы. - 4. Пачуўшы гэта, Іісус сказаў:
гэтая хвароба не на смерць, а дзеля славы Божай,
каб праслаўлены быў Сын Божы праз яе. - 5. А Іісус любiў Марфу, i сястру яе, i Лазара;
- 6. калi ж пачуў, што той хворы,
тады прабыў у тым месцы, дзе знаходзiўся, два днi; - 7. пасля гэтага кажа вучням: пойдзем у Іудзею зноў.
- 8. Кажуць Яму вучнi:
Равві! нядаўна Іудзеі шукалi пабiць Цябе камянямі,
i Ты зноў iдзеш туды? - 9. Адказаў Іісус: хiба не дванаццаць гадзiн у дні?
хто ходзiць удзень, той не спатыкаецца,
бо святло свету гэтага бачыць; - 10. а хто ходзiць уначы, той спатыкаецца,
бо няма святла ў iм. - 11. Сказаў Ён гэта
і потым гаворыць iм: Лазар, друг наш, заснуў,
але Я iду, каб разбудзiць яго. - 12. Сказалi тады вучнi Яго:
Госпадзі! калi заснуў, то выздаравее. - 13. Гаварыў Іісус пра смерць яго;
а яны думалi, што Ён гаворыць пра спачынак у сне. - 14. Тады сказаў iм Іісус адкрыта: Лазар памёр;
- 15. i Я рады за вас, што Мяне там не было, каб вы ўверавалi;
але пойдзем да яго. - 16. Тады Фама, якога называлі Блiзнюк,
сказаў іншым вучням: пойдзем i мы, каб памерцi з Ім. - 17. Прыйшоўшы, Іісус даведаўся,
што Лазар ужо чатыры днi ў магiле. - 18. Вiфанiя ж была блiзка ад Іерусалiма, стадыяў за пятнаццаць,
- 19. і многія з Іудзеяў папрыходзілі да Марфы і Марыi,
каб суцешыць iх у смутку па браце iх. - 20. Марфа, калі пачула, што Іісус ідзе, пайшла насустрач Яму;
Марыя ж дома сядзела. - 21. Сказала тады Марфа Іісусу:
Госпадзі! калі б Ты быў тут, брат мой не памёр бы; - 22. але я i цяпер ведаю,
што ўсё, чаго Ты папросiш у Бога, дасць Табе Бог. - 23. Кажа ёй Іісус: уваскрэсне брат твой.
- 24. Кажа Яму Марфа:
ведаю, што ўваскрэсне ў час уваскрасення, у апошнi дзень. - 25. Сказаў ёй Іісус: Я — уваскрасенне i жыццё;
хто веруе ў Мяне, калі i памрэ, будзе жыць; - 26. і кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку.
Ты верыш у гэта? - 27. Яна кажа Яму: так, Госпадзі!
я ўверавала, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у свет. - 28. І сказаўшы гэта,
яна пайшла i ўпотай паклiкала Марыю, сястру сваю,
кажучы: Настаўнік тут і клiча цябе. - 29. Тая, як толькi пачула,
устала спешна i пайшла да Яго. - 30. Іісус яшчэ не ўвайшоў у паселішча,
а быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа. - 31. Іудзеі ж, якія былi з ёю ў доме i суцяшалi яе,
убачыўшы, як Марыя ўстала спешна i выйшла, пайшлi за ёю,
кажучы, што яна ідзе на магiлу, каб плакаць там. - 32. А Марыя, калі прыйшла туды, дзе быў Іісус,
убачыўшы Яго, упала Яму ў ногі i сказала Яму:
Госпадзі! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой. - 33. Іісус жа, калі ўбачыў,
што яна плача і плачуць Іудзеі, якія прыйшлі з ёю,
Сам узрушыўся духам i расхваляваўся, - 34. і сказаў: дзе вы паклалi яго?
Кажуць Яму: Госпадзі! пайдзi і паглядзi. - 35. Праслязіўся Іісус;
- 36. гаварылi тады Іудзеі: бач, як Ён любiў яго!
- 37. А некаторыя з iх казалi: хiба не мог Ён,
Які адкрыў вочы сляпому, зрабiць, каб i гэты не памёр? - 38. Іісус жа, зноў узрушаны ў Сабе, падыходзіць да магiлы.
Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй. - 39. Кажа Іісус: адыміце камень.
Кажа Яму сястра памерлага, Марфа:
Госпадзі, ужо смярдзiць,
бо чацвёрты дзень ляжыць. - 40. Кажа ёй Іісус: цi не гаварыў Я табе,
што, калi ўверуеш, то ўбачыш славу Божую? - 41. Тады аднялі камень ад пячоры, дзе ляжаў памерлы.
Іісус жа ўзвёў вочы ўгару i сказаў:
Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне; - 42. Я і ведаў, што Ты заўсёды Мяне чуеш,
але сказаў гэта дзеля людзей, якія стаяць вакол,
каб яны ўверавалi, што Ты Мяне паслаў. - 43. I сказаўшы гэта,
Ён моцным голасам усклікнуў: Лазар! выйдзi сюды. - 44. I выйшаў памерлы,
абвіты па нагах і руках пахавальным палатном,
i твар яго быў абвязаны хустаю.
Кажа iм Іісус: развяжыце яго i пусціце, няхай ідзе. - 45. Тады многiя з Іудзеяў, якія прыйшлi да Марыi
і ўбачылі, што зрабіў Іісус, уверавалi ў Яго; - 46. а некаторыя з iх пайшлi да фарысеяў
i сказалi iм, што зрабiў Іісус. - 47. Сабралі тады першасвятары і фарысеi раду
i гаварылі: што нам рабiць?
Чалавек Гэты многа цудаў робiць; - 48. калi пакiнем Яго так, то ўсе ўверуюць у Яго;
i прыйдуць Рымляне і захопяць месца наша i народ. - 49. Адзiн жа з iх, нехта Каіафа,
якi быў першасвятаром у той год,
сказаў iм: вы не ведаеце нiчога - 50. i не разумееце, што лепш нам,
каб адзiн чалавек памёр за людзей,
а не ўвесь народ загiнуў. - 51. Гэта ж ён не ад сябе сказаў,
а, паколькі быў першасвятаром у той год,
прарочыў, што Іісусу належала памерці за народ, - 52. і не толькi за народ,
але каб i параскіданых дзяцей Божых сабраць у адно. - 53. З таго дня яны пастанавiлi забiць Яго.
- 54. Таму Іісус ужо не хадзiў адкрыта сярод Іудзеяў,
а пайшоў адтуль у краiну каля пустынi,
у горад, называны Ефраiм,
i там застаўся з вучнямi Сваiмi. - 55. А набліжалася Пасха Іудзейская,
i прыйшлі многія ў Іерусалiм з усёй краіны перад Пасхаю,
каб ачысцiцца. - 56. Шукалi тады Іісуса
i гаварылi памiж сабою, стоячы ў храме:
як вы думаеце, цi не прыйдзе Ён на свята? - 57. А першасвятары i фарысеi далі загад:
калі хто даведаецца, дзе Ён, няхай данясе,
каб схапіць Яго.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Iаана > Глава 11