Глава 17

  • 1. Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба
    i сказаў: Ойча! прыйшоў час:
    праслаў Сына Твайго,
    каб i Сын Твой праславiў Цябе,
  • 2. бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю,
    каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае;
  • 3. а жыццё вечнае ў тым,
    каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога,
    i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста.
  • 4. Я праславiў Цябе на зямлi:
    завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць;
  • 5. і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога
    той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет.
  • 6. Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету;
    яны былi Твае, i Ты даў iх Мне,
    i яны захавалi слова Тваё;
  • 7. цяпер зразумелi яны,
    што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе;
  • 8. бо словы, якiя Ты даў Мне,
    Я даў iм, i яны прынялi
    i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў,
    i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне.
  • 9. Я за iх малю, не за ўвесь свет малю,
    але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;
  • 10. і ўсё Маё — Тваё, i Тваё — Маё;
    i Я праславiўся ў iх;
  • 11. і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду.
    Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё,
    тых, каго Ты даў Мне,
    каб яны былi адно, як і Мы.
  • 12. Калi Я быў з iмi ў свеце, Я захоўваў iх у iмя Тваё;
    тых, каго Ты даў
  • 13. цяпер жа Я да Цябе iду
    i гавару гэта ў свеце,
    каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную.
  • 14. Я даў iм слова Тваё,
    i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету,
    як i Я не ад свету;
  • 15. Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету,
    але каб захаваў iх ад зла;
  • 16. яны не ад свету, як i Я не ад свету;
  • 17. асвяцi iх ісцінаю Тваёю:
    слова Тваё ёсць ісціна.
  • 18. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет,
  • 19. і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай.
  • 20. Не за iх жа толькi малю,
    але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх,
  • 21. няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе,
    так няхай i яны ў Нас будуць адно,
    каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне;
  • 22. і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм;
    каб яны былi адно, як Мы адно:
  • 23. Я ў iх, i Ты ўва Мне;
    няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве,
    i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне
    i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне.
  • 24. Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне,
    там, дзе і Я, былі са Мною,
    каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне,
    бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету.
  • 25. Ойча Праведны!
    і свет Цябе не спазнаў;
    а Я Цябе спазнаў,
    i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне;
  • 26. і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю,
    каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была,
    i Я ў iх.