Глава 12

  • 1. Іісус жа за шэсць дзён да Пасхi прыйшоў у Вiфанiю,
    дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрасiў з мёртвых.
  • 2. І прыгатавалі Яму вячэру там,
    i Марфа прыслугоўвала,
    а Лазар быў адным з тых, што ўзляжалі з Ім.
  • 3. Марыя ж, узяўшы фунт міра з нарду чыстага, шматкаштоўнага,
    памазала ногi Іісусавы i выцерла валасамi сваiмi ногi Яго,
    i дом напоўнiўся духмянасцю мiра.
  • 4. Тады кажа адзiн з вучняў Яго, Іуда Сіманаў Іскарыёт,
    якi меўся выдаць Яго:
  • 5. чаму гэтае міра не прадалi за трыста дынарыяў
    i не раздалi ўбогiм?
  • 6. Сказаў жа ён гэта не таму, што клапацiўся пра ўбогiх,
    а таму, што быў злодзеем
    i, маючы скарбонку, краў тое, што туды клалi.
  • 7. Сказаў тады Іісус: пакiнь яе,
    каб на дзень пахавання Майго яна захавала гэта,
  • 8. таму што ўбогiх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.
  • 9. Даведалася ж мноства народу з Іудзеяў, што Ён там,
    i папрыходзілi не толькi дзеля Іісуса,
    але i каб пабачыць Лазара,
    якога Ён уваскрасiў з мёртвых.
  • 10. А першасвятары пастанавiлi i Лазара забiць,
  • 11. бо многія з Іудзеяў дзеля яго прыходзiлi
    i веравалi ў Іісуса.
  • 12. На другі дзень мноства людзей, якія прыйшлі на свята,
    пачуўшы, што Іісус iдзе ў Іерусалiм,
  • 13. узялi пальмавыя галіны
    i выйшлi насустрач Яму, i ўсклікалi: Асанна!
    Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Ізраiлеў!
  • 14. Іісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго,
    як напiсана:
  • 15. "не бойся, дачка Сіёна!
    вось Цар твой iдзе, седзячы на маладым асле".
  • 16. Гэтага спачатку не зразумелi вучнi Яго,
    а калі праслаўлены быў Іісус, тады яны ўспомнiлi,
    што гэта было пра Яго напiсана i гэта зрабiлi Яму.
  • 17. Народ жа, якi быў з Ім раней, сведчыў,
    што Ён выклiкаў Лазара з магiлы i ўваскрасiў Яго з мёртвых;
  • 18. таму і выйшаў насустрач Яму народ,
    бо чуў, што Ён зрабiў гэты цуд.
  • 19. А фарысеi гаварылi мiж сабою:
    бачыце, што нiчога не дапамагае?
    вось, увесь свет за Ім пайшоў.
  • 20. Былi i некаторыя Эліны сярод тых,
    што прыйшлі, каб пакланіцца ў свята;
  • 21. яны падышлi да Фiлiпа, які быў з Вiфсаiды Галiлейскай,
    i прасiлi яго, кажучы: спадар, мы хочам Іісуса бачыць.
  • 22. Прыходзіць Фiлiп i кажа пра гэта Андрэю;
    а потым Андрэй і Фiлiп кажуць Іісусу.
  • 23. Іісус жа сказаў iм у адказ:
    надышоў час быць праслаўленым Сыну Чалавечаму;
  • 24. праўду, праўду кажу вам:
    калi зерне пшанiчнае, упаўшы ў зямлю, не памрэ,
    то яно застанецца адно,
    а калi памрэ, то багаты плён дасць;
  • 25. хто любiць душу сваю, той загубiць яе,
    а хто ненавiдзiць душу сваю ў свеце гэтым,
    для жыцця вечнага захавае яе;
  • 26. калі хто Мне служыць, няхай iдзе ўслед за Мною;
    i дзе Я, там i слуга Мой будзе;
    i калі хто Мне служыць, ушануе яго Айцец Мой;
  • 27. цяпер душа Мая ўстрывожана;
    i што Мне сказаць?
    Ойча, збаў Мяне ад гадзіны гэтай!
    але дзеля гэтага Я прыйшоў, на гадзіну гэтую;
  • 28. Ойча, праслаў iмя Тваё!
    Прыйшоў тады голас з неба:
    i праславiў, i яшчэ праслаўлю.
  • 29. Народ жа, якi стаяў i чуў тое, казаў: гэта гром.
    Іншыя казалi: Ангел прамаўляў да Яго.
  • 30. На гэта Іісус сказаў:
    не дзеля Мяне быў голас гэты, а дзеля вас;
  • 31. цяпер суд свету гэтаму;
    цяпер князь свету гэтага выгнаны будзе вон;
  • 32. і калі Я буду ўзнесены ад зямлі, усiх прыцягну да Сябе.
  • 33. Гэта Ён гаварыў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.
  • 34. Адказаў Яму народ:
    мы чулi з закону, што Хрыстос застаецца на векі;
    дык як жа Ты кажаш, што ўзнесены павінен быць Сын Чалавечы?
    хто Гэты Сын Чалавечы?
  • 35. Сказаў iм тады Іісус: яшчэ на малы час святло з вамi;
    хадзiце, пакуль святло маеце, каб цемра вас не агарнула;
    а хто ходзiць у цемры, той не ведае, куды ідзе;
  • 36. Пакуль святло маеце, веруйце ў святло, каб стаць сынамi святла.
    Прамовіў гэта Іісус і, адышоўшы, скрыўся ад iх.
  • 37. І хоць гэтулькі цудаў зрабiў Ён перад iмi, яны не веравалi ў Яго,
  • 38. каб збылося слова Ісаіi прарока,
    якi казаў: Госпадзі! хто паверыў пачутаму ад нас,
    i рука Гасподняя каму адкрылася?
  • 39. З-за таго не маглi яны вераваць,
    што, як яшчэ сказаў Ісаія:
  • 40. Ён асляпiў вочы iх i скамяніў сэрцы iх,
    каб не бачылi вачыма i не разумелi сэрцам,
    i не звярнулiся, каб Я ацаліў iх.
  • 41. Гэта сказаў Ісаія, калi бачыў славу Яго i гаварыў пра Яго.
  • 42. Аднак жа i з начальнiкаў многiя ўверавалi ў Яго,
    але з-за фарысеяў не прызнавалiся,
    каб іх не адлучылі ад сінагогі,
  • 43. бо яны ўзлюбiлi больш славу чалавечую, чым славу Божую.
  • 44. Іісус жа ўсклікнуў i сказаў:
    хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе,
    а ў Таго, Хто паслаў Мяне;
  • 45. і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне;
  • 46. Я — святло, у свет прыйшоў,
    каб кожны, хто веруе ў Мяне, не застаўся ў цемры;
  • 47. і калi хто пачуе словы Мае i не паверыць, Я не суджу яго,
    бо Я прыйшоў не судзiць свет, але збавіць свет;
  • 48. хто адвяргае Мяне i не прымае слоў Маiх,
    мае суддзю сабе: слова, якое Я прамаўляў,
    яно будзе судзiць яго ў апошнi дзень;
  • 49. бо Я не ад Сябе прамаўляў,
    а Айцец, Які паслаў Мяне,
    Ён Мне запаведзь даў, што казаць i што прамаўляць;
  • 50. і Я ведаю, што запаведзь Яго ёсць жыццё вечнае;
    таму тое, што Я кажу, як сказаў Мне Айцец, так і кажу.