< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 1

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Кніга роду Іісуса Хрыста,
    Сына Давідавага,
    Сына Аўраамавага.
  • 2. Аўраам нарадзіў Ісаака;
    Ісаак нарадзіў Іакава;
    Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных;
  • 3. Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары;
    Фарэс нарадзіў Эсрома;
    Эсром нарадзіў Арама;
  • 4. Арам нарадзіў Амінадава;
    Амінадаў нарадзіў Наасона;
    Наасон нарадзіў Салмона;
  • 5. Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы;
    Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі;
    Авід нарадзіў Іесея;
  • 6. Іесей нарадзіў Давіда цара;
    Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;
  • 7. Саламон нарадзіў Раваама;
    Раваам нарадзіў Авію;
    Авія нарадзіў Асу;
  • 8. Аса нарадзіў Іасафата;
    Іасафат нарадзіў Іарама;
    Іарам нарадзіў Азію;
  • 9. Азія нарадзіў Іаафама;
    Іаафам нарадзіў Ахаза;
    Ахаз нарадзіў Езекію;
  • 10. Езекія нарадзіў Манасію;
    Манасія нарадзіў Амона;
    Амон нарадзіў Іасію;
  • 11. Іасія нарадзіў Іаакіма;
    Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго,
    падчас перасялення вавілонскага.
  • 12. Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля;
    Салафііль нарадзіў Зарававеля;
  • 13. Зарававель нарадзіў Авіуда;
    Авіуд нарадзіў Еліакіма;
    Еліакім нарадзіў Азора;
  • 14. Азор нарадзіў Садока;
    Садок нарадзіў Ахіма;
    Ахім нарадзіў Еліуда;
  • 15. Еліуд нарадзіў Елеазара;
    Елеазар нарадзіў Матфана;
    Матфан нарадзіў Іакава;
  • 16. Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі,
    ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос.
  • 17. І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў;
    і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў;
    і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў.
  • 18. Нараджэнне Іісуса Хрыста было так:
    па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам,
    перш чым сышліся яны, выявілася,
    што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.
  • 19. А Іосіф, муж Яе,
    будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе,
    хацеў употай адпусціць Яе.
  • 20. Калі ж надумаў ён гэта, —
    вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў:
    Іосіфе, сыне Давідаў!
    не бойся прыняць Марыю, жонку тваю;
    бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога;
  • 21. і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус;
    бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх.
  • 22. А ўсё гэта сталася,
    каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
  • 23. "Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына,
    і дадуць Яму імя: Эмануіл,
    што азначае: з намі Бог".
  • 24. Устаўшы ад сну,
    Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні,
    і прыняў жонку сваю,
  • 25. і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага,
    і ён даў Яму імя: Іісус.
Ничего нет для сопоставления.