< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 24

  • Закрыть сопоставления
  • 1. І выйшаўшы, Іісус ішоў ад храма.
    І прыступілі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі храма.
  • 2. Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта?
    Праўду кажу вам:
    не застанецца тут каменя на камені;
    усё будзе разбурана.
  • 3. Калі ж сядзеў Ён на гары Елеонскай,
    дык прыступілі да Яго вучні асобна,
    кажучы: скажы нам, калі гэта будзе?
    і якое знаменне Твайго прышэсця і сканчэння веку?
  • 4. І ў адказ Іісус сказаў ім:
    глядзіце, каб хто вас не ўвёў у зман;
  • 5. бо многія прыйдуць пад імем Маім
    і будуць казаць: "я Хрыстос", —
    і многіх ўвядуць у зман.
  • 6. Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі.
    Глядзіце, не жахайцеся;
    бо павінна ўсё тое быць.
    Але гэта яшчэ не канец:
  • 7. бо паўстане народ на народ і царства на царства;
    і будзе голад і мор, і землятрусы месцамі;
  • 8. а ўсё гэта — пачатак пакут.
  • 9. Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас;
    і вы будзеце зненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё.
  • 10. І тады спакусяцца многія;
    і адзін аднаго будуць выдаваць,
    і ўзненавідзяць адзін аднаго;
  • 11. і многія ілжэпрарокі паўстануць
    і ўвядуць у зман многіх;
  • 12. і з-за памнажэння беззаконнасці ахалоне любоў у многіх;
  • 13. а хто выцерпіць да канца, уратуецца.
  • 14. І абвешчана будзе гэтае Дабравесце Царства
    па ўсім свеце,
    на сведчанне ўсім народам;
    і тады прыйдзе канец.
  • 15. Дык вось, калі ўбачыце мярзоту спусташэння,
    пра якую сказана прарокам Даніілам,
    якая паўстане на святым месцы, —
    хто чытае, няхай разумее, —
  • 16. тады хто будзе ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы;
  • 17. і хто на даху,
    той няхай не сыходзіць узяць што-небудзь з дома свайго;
  • 18. і хто ў полі,
    той няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
  • 19. Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні!
  • 20. Маліцеся, каб не здарыліся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;
  • 21. бо тады будзе вялікае ліха,
    якога не было ад пачатку свету да сёння,
    і не будзе.
  • 22. І калі б не скараціліся тыя дні,
    дык не ўратавалася б ніякая плоць;
    але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
  • 23. Тады калі хто скажа вам:
    "вось, тут Хрыстос", альбо "там", —
    не верце;
  • 24. бо паўстануць ілжэхрысты ды лжэпрарокі
    і дадуць знаменні вялікія і цуды,
    каб увесці ў зман, калі магчыма, і выбраных.
  • 25. Вось, Я наперад сказаў вам.
  • 26. Значыцца, калі скажуць вам:
    "вось Ён у пустыні", — не выходзьце;
    "вось, Ён у патайных пакоях", — не верце;
  • 27. бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду,
    такім будзе прышэсце Сына Чалавечага;
  • 28. бо дзе будзе труп, там збяруцца арлы.
  • 29. І раптам, пасля смутку дзён тых, сонца памеркне,
    і месяц не дасць святла свайго,
    і зоркі спадуць з неба,
    і сілы нябесныя зрушацца;
  • 30. і тады явіцца азнака Сына Чалавечага на небе;
    і тады заплачуць усе плямёны зямныя
    і ўбачаць Сына Чалавечага,
    Які будзе ісці на аблоках нябесных
    з сілаю і славаю вялікай;
  • 31. і пашле Ангелаў Сваіх з трубою громагучнаю,
    і збяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў,
    ад краю нябёсаў да краю іх.
  • 32. Ад смакоўніцы вазьміце падабенства:
    калі голле яе ўжо мякчэе і пускае лісце,
    вы ведаеце, што блізка лета;
  • 33. так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта,
    ведайце, што блізка, пры дзвярах.
  • 34. Праўду кажу вам:
    не міне род гэты,
    як усё гэта будзе;
  • 35. неба і зямля мінуць,
    а словы Мае не мінуць;
  • 36. а пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае,
    ні Ангелы нябесныя,
    а толькі Айцец Мой адзін;
  • 37. але як было ў дні Ноя,
    так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага:
  • 38. бо як у дні перад патопам
    елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж
    да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
  • 39. і не разумелі,
    пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, —
    так будзе і прышэсце Сына Чалавечага;
  • 40. тады будуць двое на полі:
    адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
  • 41. дзве будуць малоць у жорнах:
    адна будзе ўзята, а другая пакінута.
  • 42. Дык чувайце ж,
    бо не ведаеце, ў якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе...
  • 43. Але гэта вы знаеце,
    што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей,
    дык не спаў бы
    і не даў бы падкапаць дома свайго.
  • 44. Таму і вы будзьце гатовыя,
    бо у час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.
  • 45. Хто ж верны і разумны раб,
    якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі,
    каб даваў ім ежу ў свой час?
  • 46. Блажэнны той раб, якога гаспадар яго,
    прыйшоўшы, застане, што робіць так;
  • 47. праўду кажу вам,
    што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго.
  • 48. А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім:
    "не хутка прыйдзе гаспадар мой",
  • 49. і пачне біць таварышаў сваіх,
    і есці і піць з п'яніцамі, —
  • 50. прыйдзе гаспадар раба таго
    ў дзень, у які ён не чакае,
    і ў гадзіну, у якую не ведае,
  • 51. і рассячэ яго напалам,
    і вызначыць яму адзін лёс з крывадушнікамі:
    там будзе плач і скрыгат зубоў.
Ничего нет для сопоставления.