- 1. У тыя дні прыходзіць Іаан Хрысціцель
і прапаведуе ў пустыні Іудзейскай - 2. і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.
- 3. Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісаія:
голас таго, хто кліча ў пустыні:
падрыхтуйце шлях Госпаду,
простымі зрабіце сцежкі Яму. - 4. А ў самога Іаана была вопратка з вярблюджага воласу
і скураны пояс на паясніцы ягонай;
а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд. - 5. Тады выходзілі да яго Іерусалім і ўся Іудзея,
і ўсё наваколле Іарданскае - 6. і хрысціліся ў Іардане ад яго,
спавядаючыся ў грахах сваіх. - 7. Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысціцца,
Іаан сказаў ім: адроддзе яхідніна!
хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу? - 8. Прынясіце ж годны плод пакаяння;
- 9. і не думайце гаварыць самі сабе: "бацька ў нас Аўраам";
бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму; - 10. ужо і сякера пры корані дрэў ляжыць:
бо ўсякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду,
ссякаюць і кідаюць у агонь; - 11. Я хрышчу вас вадою на пакаянне;
але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне;
я не варты панесці абутак Яго;
Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём; - 12. лапата Яго ў руцэ ў Яго,
і Ён ачысціць гумно Сваё,
і збярэ пшаніцу Сваю ў жытніцу,
а мякіну спаліць агнём непагасным. - 13. Тады прыходзіць Іісус з Галілеі на Іардан да Іаана
хрысціцца ад яго. - 14. Іаан жа стрымліваў Яго,
кажучы: мне трэба ў Цябе хрысціцца,
а Ты прыходзіш да мяне? - 15. Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусці цяпер,
бо так належыць нам здзейсніць ўсякую праўду.
Тады Іаан дапускае Яго. - 16. І ахрысціўшыся, Іісус выйшаў адразу з вады; —
і вось, адкрыліся Яму нябёсы,
і ўбачыў Іаан Духа Божага,
Які сыходзіў, як голуб,
і апускаўся на Яго. - 17. І вось, голас з нябёсаў прамовіў:
Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў.
Ничего нет для сопоставления.