< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 19

  • Закрыть сопоставления
  • 1. І сталася, калі Іісус закончыў словы гэтыя,
    дык выйшаў з Галілеі
    і прыйшоў у межы Іудзейскія, па той бок Іардана.
  • 2. За Ім следам пайшло шмат людзей,
    і Ён ацаліў іх там.
  • 3. I прыступілі да Яго фарысеі
    і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці з усякай прычыны
    дазволена чалавеку разводзіцца з жонкай сваёю?
  • 4. Ён сказаў ім у адказ:
    ці не чыталі вы,
    што Творца ад пачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай?
  • 5. І сказаў: таму пакіне чалавек бацьку і маці
    і прылепіцца да жонкі сваёй,
    і будуць двое плоццю адною,
  • 6. так што яны ўжо не двое, а адна плоць.
    Дык вось, што Бог злучыў,
    таго чалавек няхай не разлучае.
  • 7. Яны кажуць Яму: як жа Маісей запаведаў
    даваць разводны ліст і разводзіцца з ёю?
  • 8. Ён кажа ім: Маісей, з прычыны жорсткага сэрца вашага,
    дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі;
    а спачатку не было так.
  • 9. Але Я кажу вам:
    хто развядзецца з жонкаю сваёю не за распусту
    і ажэніцца з іншаю,
    той пралюбадзейнічае;
    і хто ажэніцца з разведзенай, пралюбадзейнічае.
  • 10. Кажуць Яму вучні Яго:
    калі такі абавязак чалавека перад жонкаю,
    дык лепш не жаніцца.
  • 11. А Ён сказаў ім: не ўсе разумеюць слова гэтае,
    а каму дадзена,
  • 12. бо ёсць скапцы, якія з лона матчынага нарадзіліся так;
    і ёсць скапцы, якія выпакладаны людзьмі;
    і ёсць скапцы,
    якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага.
    Хто можа зразумець, няхай зразумее.
  • 13. Тады прыведзены былі да Яго дзеці,
    каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся;
    а вучні забаранялі ім.
  • 14. Але Іісус сказаў: пусціце дзяцей
    і не перашкаджайце ім прыходзіць да Мяне,
    бо такім належыць Царства Нябеснае.
  • 15. І ўсклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
  • 16. І вось, адзін нейкі, падышоўшы, сказаў Яму:
    Настаўнік Добры!
    што зрабіць мне добрага, каб мець жыццё вечнае?
  • 17. А Ён сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым?
    Ніхто не добры, толькі адзін Бог.
    Калі ж хочаш увайсці ў жыццё, трымайся запаведзяў.
  • 18. Кажа Яму: якіх?
    А Іісус сказаў:
    не забівай;
    не пралюбадзейнічай;
    не крадзі;
    не сведчы лжыва;
  • 19. шануй бацьку і маці;
    і: любі блізкага твайго, як самога сябе.
  • 20. Кажа Яму юнак: усё гэта захаваў я з юнацтва майго:
    чаго яшчэ не хапае мне?
  • 21. Сказаў яму Іісус: калі хочаш дасканалым быць,
    ідзі, прадай уласнасць тваю
    і раздай убогім;
    і мець будзеш скарб на нябёсах;
    і прыходзь, і ідзі за Мною.
  • 22. Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў у смутку,
    бо ў яго была вялікая маёмасць.
  • 23. А Іісус сказаў вучням Сваім: праўду кажу вам,
    што цяжка багатаму ўвайсці ў Царства Нябеснае;
  • 24. і яшчэ кажу вам:
    лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка,
    чым багатаму ўвайсці ў Царства Божае.
  • 25. Пачуўшы гэта, вучні Яго вельмі здзівіліся
    і сказалі: дык хто ж можа быць збаўлены?
  • 26. А Іісус паглядзеў і сказаў ім:
    людзям гэта немагчыма,
    а Богу ўсё магчыма.
  • 27. Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму:
    вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі следам за Табою;
    што ж будзе нам?
  • 28. А Іісус сказаў ім: праўду кажу вам,
    што вы, хто пайшоў следам за Мною, у новым жыцці,
    калі сядзе Сын Чалавечы на прастоле славы Сваёй,
    сядзеце і вы на дванаццаці прастолах
    судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых;
  • 29. і кожны, хто пакіне дамы,
    альбо братоў,
    альбо сясцёр,
    альбо бацьку,
    альбо маці,
    альбо жонку,
    альбо дзяцей,
    альбо палі дзеля імя Майго,
    атрымае ў сто разоў больш і ўспадкуе жыццё вечнае.
  • 30. А многія першыя будуць апошнімі,
    і апошнія першымі.
Ничего нет для сопоставления.