- 1. Калі Ён сышоў з гары,
за Ім следам пайшло мноства людзей. - 2. І вось, падышоў пракажоны
і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе!
калі хочаш, можаш мяне ачысціць. - 3. Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго
і сказаў: хачу, ачысціся.
І адразу ачысціўся той ад праказы. - 4. І кажа яму Іісус: глядзі, не кажы нікому;
але ідзі, пакажыся святару,
і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей,
на сведчанне ім. - 5. Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум,
падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: - 6. Госпадзе!
слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе. - 7. Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго.
- 8. А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе!
я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах;
але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой; - 9. бо і я чалавек падуладны;
і, маючы ў сябе ў падначаленні воінаў,
кажу аднаму: "ідзі", і ідзе;
і другому: "прыйдзі", і прыходзіць;
і слузе майму: "зрабі тое", і робіць. - 10. Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся
і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам:
і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры. - 11. Кажу к вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць
і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам
у Царстве Нябесным; - 12. а сыны царства будуць выкінуты у цемру вонкавую,
там будзе плач і скрыгат зубоў. - 13. І сказаў Іісус сотніку: ідзі,
і, як ты вераваў, няхай будзе табе.
І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. - 14. Прыйшоўшы ў дом Пятра
Іісус убачыў цешчу яго, якая ляжала ў гарачцы, - 15. і дакрануўся да рукі яе,
і пакінула яе гарачка;
і ўстала яна і слугавала ім. - 16. Калі ж звечарэла,
прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі:
і Ён выгнаў духаў словам
і ўсіх нядужых ацаліў; - 17. каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа:
"Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс". - 18. Калі ж Іісус убачыў вакол Сябе мноства люду,
эагадаў вучням адплысці на той бок. - 19. І адзін кніжнік,
падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік!
я пайду за Габою, куды б Ты ні пайшоў. - 20. І кажа яму Іісус: лісы маюць норы,
і птушкі нябесныя гнёзды;
а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву. - 21. А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе,
дазволь мне спярша пайсці і пахаваць майго бацьку. - 22. Але Іісус сказаў Яму: ідзі за Мною,
і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых. - 23. І калі ўвайшоў Ён у лодку,
увайшлі за Ім вучні Яго. - 24. І вось, бура вялікая сталася на моры,
ажно лодку захліствалі хвалі;
а Ён спаў. - 25. І вучні Яго, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго
і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем. - 26. І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы?
Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору,
і сталася ціша вялікая. - 27. А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты,
што і вятры, і мора слухаюцца Яго? - 28. І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую,
сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі,
вельмі лютыя,
так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю. - 29. І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Іісусе, Сыне Божы?
прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас. - 30. А зводдаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней.
- 31. І дэманы прасіліся ў Яго:
калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт свіней. - 32. І Ён сказаў ім: ідзіце.
І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт свіны.
І вось, кінуўся ўвесь гурт свіней з урвішча ў мора
і загінуў у вадзе. - 33. А пастухі паўцякалі
і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё,
і пра апанаваных дэманамі. - 34. І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Іісусу;
і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.
Ничего нет для сопоставления.