- 1. Калі ж настала раніца,
зрабілі нараду ўсе першасвятары і старэйшыны народу
супраць Іісуса, каб аддаць Яго на смерць: - 2. і звязаўшы Яго,
завялі і перадалі Яго Понцію Пілату, намесніку. - 3. Тады Іуда, які выдаў Яго,
убачыўшы, што засудзілі Яго,
і раскаяўшыся,
аддаў трыццаць срэбранікаў першасвятарам і старэйшынам, - 4. кажучы: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную.
Яны ж сказалі: што нам да таго?
глядзі сам. - 5. І кінуўшы срэбранікі ў храме, ён адышоў;
і пайшоўшы, павесіўся. - 6. Першасвятары, узяўшы срэбранікі, сказалі:
не дазваляецца класці іх у храмавую скарбніцу,
бо гэта цана крыві. - 7. І зрабіўшы нараду,
купілі на іх поле ганчара
для пахавання чужынцаў; - 8. таму і называецца поле тое "полем крыві" па сённяшні дзень;
- 9. тады збылося сказанае праз прарока Іерамію,
які кажа:
"і ўзялі трыццаць срэбранікаў, цану Ацэненага,
Якога ацанілі сыны Ізраілевы, - 10. і далі іх за поле ганчара,
як сказаў мне Гасподзь". - 11. Іісус жа стаў перад намеснікам.
І запытаў у Яго намеснік, кажучы: Ты Цар Іудзейскі?
Іісус жа сказаў яму: ты кажаш. - 12. І калі вінавацілі Яго першасвятары і старэйшыны,
Ён нічога не адказваў. - 13. Тады кажа Яму Пілат:
ці не чуеш, колькі сведчаць супроць Цябе? - 14. І не адказваў яму на ніводнае слова,
так што намеснік вельмі здзіўляўся. - 15. А на свята намеснік меў звычай
адпускаць народу аднаго вязня,
якога б хацелі. - 16. Быў тады ў іх вядомы вязень,
званы Варава. - 17. І вось, як сабраліся яны, сказаў ім Пілат:
каго хочаце, каб я адпусціў вам:
Вараву ці Іісуса, якога завуць Хрыстом? - 18. Бо ведаў, што з зайдрасці выдалі Яго.
- 19. Тым часам, як сядзеў ён на судовым месцы,
жонка яго паслала яму сказаць:
не рабі нічога Праведніку Таму,
бо я сёння ў сне шмат адцярпела за Яго. - 20. Але першасвятары і старэйшыны
падбухторылі люд прасіць Вараву, а Іісуса загубіць. - 21. Тады намеснік сказаў ім у адказ:
каго хочаце з двух, каб я адпусціў вам?
Яны сказалі: Вараву. - 22. Кажа ім Пілат:
што ж мне зрабіць з Іісусам, якога завуць Хрыстом?
Кажуць яму ўсе: няхай будзе распяты! - 23. Намеснік жа сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён?
Але яны яшчэ мацней крычалі: няхай будзе распяты! - 24. Пілат, бачачы,
што нічога не дапамагае, а неспакой расце,
узяў вады і ўмыў рукі перад людзьмі,
кажучы: невінаваты я ў крыві Праведніка Гэтага;
глядзіце самі. - 25. І, адказваючы, увесь люд сказаў:
Кроў Яго на нас і на дзецях нашых. - 26. Тады адпусціў ім Вараву,
а Іісуса, біўшы, аддаў на распяцце. - 27. Тады воіны намеснікавы, узяўшы Іісуса ў прэторыю,
сабралі на Яго цэлы полк, - 28. і раздзеўшы Яго, надзелі на Яго баграніцу;
- 29. і, сплёўшы вянец з цёрну, усклалі на галаву Яму
і далі Яму ў правую руку кій,
і, стаўшы на калені перад Ім, кпілі з Яго,
кажучы: радуйся, Цару Іудзейскі? - 30. і плявалі на Яго
і, узяўшы кій, білі па галаве Яго. - 31. І калі накпіліся з Яго,
знялі з Яго пурпуру
і апранулі Яго ў адзежу Ягоную,
і павялі Яго на распяцце. - 32. Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сіман:
яго і прымусілі несці крыж Яго. - 33. І прыйшоўшы на месца, якое называецца Галгофа,
што азначае "месца чэрапа", - 34. далі Яму піць воцату, змяшанага з жоўцю;
і, пакаштаваўшы, не хацеў піць. - 35. Тыя, што ўкрыжавалі Яго,
дзялілі адзежу Яго, кідаючы жэрабя; - 36. і, седзячы, вартавалі Яго там;
- 37. і змясцілі над галавою Яго надпіс з віною Яго:
гэта Іісус, Цар Іудзейскі. - 38. Тады ўкрыжавалі з Ім двух разбойнікаў:
аднаго па правы бок, а другога па левы. - 39. А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго,
ківаючы галовамі сваімі - 40. і кажучы:
Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш!
уратуй Сябе Самога.
Калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа. - 41. Падобна і першасвятары з кніжнікамі
і старэйшынамі і фарысеямі,
насміхаючыся, казалі: - 42. іншых ратаваў, а Самога Сябе не можа ўратаваць.
Калі Ён Цар Ізраілеў,
няхай цяпер сыдзе з крыжа,
і ўверуем у Яго; - 43. спадзяваўся на Бога:
няхай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму.
Бо Ён сказаў: Я Божы Сын. - 44. Таксама і разбойнікі,
укрыжаваныя з Ім, ганьбілі Яго. - 45. Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі
да гадзіны дзевятай; - 46. а каля дзевятай гадзіны ўскрыкнуў Іісус моцным голасам,
кажучы: Ілі, Ілі! лема савахфані?
што азначае: Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў? - 47. Некаторыя з тых, што стаялі там,
чуючы гэта, казалі: Ілію кліча Ён. - 48. І адразу пабег адзін з іх,
узяў губку,
намачыў у воцат
і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць; - 49. а другія казалі: чакай;
пабачым, ці прыйдзе Ілія ўратаваць Яго. - 50. Іісус жа, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, спусціў дух.
- 51. І вось, завеса храма разадралася напалам, зверху данізу;
і зямля здрыганулася; і каменне раскалолася; - 52. і магілы расчыніліся; і многія целы памерлых паўсталі;
- 53. і выйшаўшы з магіл пасля ўваскрэсення Яго,
ўвайшлі ў святы горад і явіліся многім. - 54. Сотнік жа і тыя, што з ім вартавалі Іісуса,
бачачы землятрус і ўсё, што адбылося,
перапалохаліся вельмі
і казалі: сапраўды Ён быў Сын Божы. - 55. Там былі таксама і глядзелі здалёк многія жанчыны,
якія ішлі следам за Іісусам з Галілеі, служачы Яму; - 56. сярод іх былі Марыя Магдаліна
і Марыя, маці Іакава і Іасіі,
і маці сыноў Зевядзеевых. - 57. Калі ж звечарэла,
прыйшоў багаты чалавек з Арымафеі, імем Іосіф,
які таксама вучыўся ў Іісуса; - 58. ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Іісусава.
Тады Пілат загадаў аддаць цела. - 59. І ўзяўшы цела,
Іосіф абгарнуў яго чыстаю плашчаніцаю - 60. і паклаў яго ў новай сваёй магіле,
якую высек у скале;
і прываліўшы вялікі камень да дзвярэй магілы, адышоў. - 61. Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя,
якія сядзелі насупраць магілы. - 62. На другі дзень, які ідзе за пятніцай,
сабраліся першасвятары і фарысеі да Пілата - 63. і казалі: пане! мы ўспомнілі,
што ашуканец той, яшчэ калі быў жывы,
сказаў: "праз тры дні ўваскрэсну"; - 64. дык вось, загадай вартаваць магілу да трэцяга дня,
каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, не ўкралі Яго
і не сказалі народу: "уваскрэс з мёртвых",
і будзе апошняе ашуканства горшае за першае. - 65. А Пілат сказаў ім: маеце варту;
ідзіце, ахоўвайце, як ведаеце.
Ничего нет для сопоставления.