< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 15

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Тады прыходзяць да ІІсуса Іерусалімскія кніжнікі і фарысеі
    і кажуць:
  • 2. навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў?
    бо не ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
  • 3. А Ён сказаў ім у адказ:
    навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?
  • 4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці;
    і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ.
  • 5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці:
    "дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся",
  • 6. той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю;
    такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.
  • 7. Крывадушнікі!
    добра прарочыў пра вас Ісаія, кажучы:
  • 8. "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком;
    а сэрца іх далёка адлягае ад Мяне;
  • 9. але марна шануюць Мяне,
    навучаючы вучэнням, запаведзям чалавечым".
  • 10. І паклікаўшы люд,
    сказаў яму: слухайце і разумейце:
  • 11. не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека;
    а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
  • 12. Тады вучні Яго, прыступіўшы, сказалі Яму:
    ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусіліся?
  • 13. А Ён сказаў у адказ: усякая расліна,
    якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў,
    выкараніцца;
  • 14. пакіньце іх:
    яны — сляпыя павадыры сляпых;
    а калі сляпы сляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.
  • 15. А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
  • 16. Іісус сказаў: няўжо і вы яшчэ не маеце разумення?
  • 17. ці яшчэ не разумееце,
    што ўсё, што ўваходзіць у вусны,
    праходзіць у чэрава і вывяргаецца прэч?
  • 18. а што выходзіць з вуснаў — з сэрца выходзіць;
    і гэта апаганьвае чалавека;
  • 19. бо з сэрца выходзяць ліхія помыслы,
    забойствы, пралюбадзействы, распуста,
    крадзяжы, ілжывыя сведчанні, знявагі:
  • 20. гэта апаганьвае чалавека;
    а есці няўмытымі рукамі — не апаганьвае чалавека.
  • 21. І выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у межы Тырскія і Сідонскія.
  • 22. І вось, жанчына Хананеянка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму:
    памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў,
    дачку маю цяжка мучыць дэман.
  • 23. Але Ён не адказаў ёй ні слова.
    І вучні Яго, прыступіўшы, прасілі Яго,
    кажучы: адпусці яе, бо крычыць за намі.
  • 24. А Ён сказаў у адказ:
    Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.
  • 25. А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы:
    Госпадзе! памажы мне.
  • 26. А Ён сказаў у адказ:
    нядобра - узяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам.
  • 27. Яна ж сказала: так, Госпадзе!
    але і шчаняты ядуць крошкі,
    якія падаюць са стала гаспадароў іх.
  • 28. Тады Іісус сказаў ёй у адказ:
    о жанчына! вялікая вера твая;
    няхай станецца табе, як ты хочаш.
    І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну.
  • 29. Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галілейскага
    і, узышоўшы на гару, сеў там.
  • 30. І прыступіла да Яго мноства людзей,
    маючы з сабою кульгавых, сляпых, нямых, знявечаных і іншых многіх,
    і паклалі іх да ног Іісусавых;
    і Ён ацаліў іх;
  • 31. так што людзі здзіўляліся,
    бачачы, як нямыя гавораць,
    знявечаныя здаравеюць,
    кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць;
    і праслаўлялі Бога Ізраілевага.
  • 32. А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх,
    сказаў ім: шкада Мне людзей,
    бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне,
    і няма чаго ім есці;
    і адпусціць іх няеўшых не хачу,
    каб не аслаблі ў дарозе.
  • 33. І кажуць Яму вучні Яго:
    адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў,
    каб накарміць столькі людзей?
  • 34. І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябоў?
    А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак.
  • 35. І загадаў людзям узлегчы на зямлю.
  • 36. I, узяўшы сем хлябоў і рыбы,
    узнёс падзяку,
    пераламаў і даў вучням Сваім,
    а вучні — людзям.
  • 37. І елі ўсе, і наеліся;
    і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;
  • 38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек,
    акрамя жанчын і дзяцей.
  • 39. І адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку
    і прыбыў у межы Магдалінскія.
Ничего нет для сопоставления.