- 1. Глядзіце, не выстаўляйце праведнасці вашай
перад людзьмі, каб яны бачылі вас:
інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага,
Які ёсць у нябёсах. - 2. Дык вось, калі даеш міласціну,
не трубі перад сабою,
як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах,
каб услаўлялі іх людзі.
Праўду кажу вам: яны атрымліваюць узнагароду сваю. - 3. У цябе ж, калі даеш міласціну,
няхай не велае левая рука твая, што робіць правая, - 4. каб міласціна твая была ў тайнасці,
і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве. - 5. І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі,
што любяць у сінагогах і на рагах вуліц, стоячы, маліцца,
каб выставіцца перад людзьмі.
Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю. - 6. Ты ж, калі молішся,
зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае,
памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці;
і Айцен твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве. - 7. А молячыся,
не гаварыце лішняга, бы язычнікі;
бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць; - 8. дык не будзьце ж падобныя да іх;
бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу,
раней, чым вы ў Яго папросіце. - 9. Дык вось, маліцеся так:
Ойча наш, Які ёсць у нябёсах!
Няхай свяціцца імя Тваё; - 10. Няхай прыйдзе Царства Тваё;
няхай будзе воля Твая як на небе, і на зямлі; - 11. хлеб наш надзённы дай нам сёння;
- 12. і даруй нам даўгі нашы,
як і мы даруем даўжнікам нашым; - 13. і не ўвядзі нас у спакусу,
але збаў нас ад ліхога;
бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі.
Амінь. - 14. Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх,
дык даруе і вам Айцец ваш Нябесны; - 15. а як не будзеце дараваць людзям іх правінаў,
дык і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых. - 16. І калі посціце,
не будзьце панурыя, як крывадушнікі;
бо яны памрочваюць абліччы свае,
каб паказаць сябе людзям поснікамі.
Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю. - 17. А ты, калі посціш,
намасці галаву тваю і ўмый аблічча тваё, - 18. каб явіцца поснікам не перад людзьмі,
а перад Айцом тваім, Які ў тайнасці;
і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве. - 19. Не збірайце сабе скарбаў на зямлі,
дзе моль і ржа нішчаць
і дзе зладзеі падкопваюцца і крадуць: - 20. а збірайце сабе скарбы на небе,
дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць
і дзе зладзеі не падкопваюцца і не крадуць; - 21. бо дзе скарб ваш,
там будзе і сэрца ваша. - 22. Свяцільнік целу ёсць вока.
Дык вось, калі вока тваё будзе чыстае,
то ўсё цела тваё светлае будзе; - 23. калі ж вока тваё будзе ліхое,
то ўсё цела тваё цёмнае будзе.
І вось, калі святло, якое ў табе, — цемра,
дык якая ж цемра? - 24. Ніхто не можа служыць двум гаспадарам:
бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць;
альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць.
Не можаце служыць Богу і мамоне. - 25. Таму кажу вам:
не турбуйцеся дзеля душы вашае,
што вам есці і што піць,
ні дзеля цела вашага, у што апрануцца.
Ці ж душа не большая за ежу, і цела — за вопратку? - 26. Зірніце на птушак нябесных:
яны не сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у жытніцы;
і Айцец ваш Нябесны корміць іх.
Ці ж вы не намнога лепшыя за іх? - 27. Ды і хто з вас, турбуючыся,
можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць? - 28. І пра вопратку што турбуецеся?
Паглядзіце на лілеі палявыя, як яны растуць:
не працуюць, ні прадуць; - 29. але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй
не апранаўся так, як кожная з іх; - 30. калі ж траву палявую,
якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ,
Бог так апранае,
наколькі ж болей вас, малаверы! - 31. Дык вось, не турбуйцеся
і не кажыце: "што нам есці?"
альбо: "што піць?"
альбо: "у што апрануцца?". - 32. Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі;
ведае бо Айцец ваш Нябесны,
што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. - 33. Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго,
і гэта ўсё дадасца вам. - 34. Дык вось, не турбуйцеся заўтрашнім днём,
бо заўтрашні сам за сябе патурбуецца:
досыць кожнаму дню свайго клопату.
Ничего нет для сопоставления.