- 1. Кніга роду Іісуса Хрыста,
Сына Давідавага,
Сына Аўраамавага. - 2. Аўраам нарадзіў Ісаака;
Ісаак нарадзіў Іакава;
Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных; - 3. Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары;
Фарэс нарадзіў Эсрома;
Эсром нарадзіў Арама; - 4. Арам нарадзіў Амінадава;
Амінадаў нарадзіў Наасона;
Наасон нарадзіў Салмона; - 5. Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы;
Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі;
Авід нарадзіў Іесея; - 6. Іесей нарадзіў Давіда цара;
Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай; - 7. Саламон нарадзіў Раваама;
Раваам нарадзіў Авію;
Авія нарадзіў Асу; - 8. Аса нарадзіў Іасафата;
Іасафат нарадзіў Іарама;
Іарам нарадзіў Азію; - 9. Азія нарадзіў Іаафама;
Іаафам нарадзіў Ахаза;
Ахаз нарадзіў Езекію; - 10. Езекія нарадзіў Манасію;
Манасія нарадзіў Амона;
Амон нарадзіў Іасію; - 11. Іасія нарадзіў Іаакіма;
Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго,
падчас перасялення вавілонскага. - 12. Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля;
Салафііль нарадзіў Зарававеля; - 13. Зарававель нарадзіў Авіуда;
Авіуд нарадзіў Еліакіма;
Еліакім нарадзіў Азора; - 14. Азор нарадзіў Садока;
Садок нарадзіў Ахіма;
Ахім нарадзіў Еліуда; - 15. Еліуд нарадзіў Елеазара;
Елеазар нарадзіў Матфана;
Матфан нарадзіў Іакава; - 16. Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі,
ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос. - 17. І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў;
і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў;
і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў. - 18. Нараджэнне Іісуса Хрыста было так:
па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам,
перш чым сышліся яны, выявілася,
што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога. - 19. А Іосіф, муж Яе,
будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе,
хацеў употай адпусціць Яе. - 20. Калі ж надумаў ён гэта, —
вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў:
Іосіфе, сыне Давідаў!
не бойся прыняць Марыю, жонку тваю;
бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога; - 21. і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус;
бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх. - 22. А ўсё гэта сталася,
каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: - 23. "Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына,
і дадуць Яму імя: Эмануіл,
што азначае: з намі Бог". - 24. Устаўшы ад сну,
Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні,
і прыняў жонку сваю, - 25. і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага,
і ён даў Яму імя: Іісус.
Ничего нет для сопоставления.