- 1. Тады прыходзяць да ІІсуса Іерусалімскія кніжнікі і фарысеі
і кажуць: - 2. навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў?
бо не ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. - 3. А Ён сказаў ім у адказ:
навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? - 4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці;
і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ. - 5. А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці:
"дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся", - 6. той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю;
такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. - 7. Крывадушнікі!
добра прарочыў пра вас Ісаія, кажучы: - 8. "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком;
а сэрца іх далёка адлягае ад Мяне; - 9. але марна шануюць Мяне,
навучаючы вучэнням, запаведзям чалавечым". - 10. І паклікаўшы люд,
сказаў яму: слухайце і разумейце: - 11. не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека;
а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека. - 12. Тады вучні Яго, прыступіўшы, сказалі Яму:
ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусіліся? - 13. А Ён сказаў у адказ: усякая расліна,
якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў,
выкараніцца; - 14. пакіньце іх:
яны — сляпыя павадыры сляпых;
а калі сляпы сляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць. - 15. А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
- 16. Іісус сказаў: няўжо і вы яшчэ не маеце разумення?
- 17. ці яшчэ не разумееце,
што ўсё, што ўваходзіць у вусны,
праходзіць у чэрава і вывяргаецца прэч? - 18. а што выходзіць з вуснаў — з сэрца выходзіць;
і гэта апаганьвае чалавека; - 19. бо з сэрца выходзяць ліхія помыслы,
забойствы, пралюбадзействы, распуста,
крадзяжы, ілжывыя сведчанні, знявагі: - 20. гэта апаганьвае чалавека;
а есці няўмытымі рукамі — не апаганьвае чалавека. - 21. І выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у межы Тырскія і Сідонскія.
- 22. І вось, жанчына Хананеянка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму:
памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў,
дачку маю цяжка мучыць дэман. - 23. Але Ён не адказаў ёй ні слова.
І вучні Яго, прыступіўшы, прасілі Яго,
кажучы: адпусці яе, бо крычыць за намі. - 24. А Ён сказаў у адказ:
Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага. - 25. А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы:
Госпадзе! памажы мне. - 26. А Ён сказаў у адказ:
нядобра - узяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам. - 27. Яна ж сказала: так, Госпадзе!
але і шчаняты ядуць крошкі,
якія падаюць са стала гаспадароў іх. - 28. Тады Іісус сказаў ёй у адказ:
о жанчына! вялікая вера твая;
няхай станецца табе, як ты хочаш.
І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну. - 29. Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галілейскага
і, узышоўшы на гару, сеў там. - 30. І прыступіла да Яго мноства людзей,
маючы з сабою кульгавых, сляпых, нямых, знявечаных і іншых многіх,
і паклалі іх да ног Іісусавых;
і Ён ацаліў іх; - 31. так што людзі здзіўляліся,
бачачы, як нямыя гавораць,
знявечаныя здаравеюць,
кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць;
і праслаўлялі Бога Ізраілевага. - 32. А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх,
сказаў ім: шкада Мне людзей,
бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне,
і няма чаго ім есці;
і адпусціць іх няеўшых не хачу,
каб не аслаблі ў дарозе. - 33. І кажуць Яму вучні Яго:
адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў,
каб накарміць столькі людзей? - 34. І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябоў?
А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. - 35. І загадаў людзям узлегчы на зямлю.
- 36. I, узяўшы сем хлябоў і рыбы,
узнёс падзяку,
пераламаў і даў вучням Сваім,
а вучні — людзям. - 37. І елі ўсе, і наеліся;
і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; - 38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек,
акрамя жанчын і дзяцей. - 39. І адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку
і прыбыў у межы Магдалінскія.
Ничего нет для сопоставления.