- 1. І выйшаўшы, Іісус ішоў ад храма.
І прыступілі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі храма. - 2. Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта?
Праўду кажу вам:
не застанецца тут каменя на камені;
усё будзе разбурана. - 3. Калі ж сядзеў Ён на гары Елеонскай,
дык прыступілі да Яго вучні асобна,
кажучы: скажы нам, калі гэта будзе?
і якое знаменне Твайго прышэсця і сканчэння веку? - 4. І ў адказ Іісус сказаў ім:
глядзіце, каб хто вас не ўвёў у зман; - 5. бо многія прыйдуць пад імем Маім
і будуць казаць: "я Хрыстос", —
і многіх ўвядуць у зман. - 6. Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі.
Глядзіце, не жахайцеся;
бо павінна ўсё тое быць.
Але гэта яшчэ не канец: - 7. бо паўстане народ на народ і царства на царства;
і будзе голад і мор, і землятрусы месцамі; - 8. а ўсё гэта — пачатак пакут.
- 9. Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас;
і вы будзеце зненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё. - 10. І тады спакусяцца многія;
і адзін аднаго будуць выдаваць,
і ўзненавідзяць адзін аднаго; - 11. і многія ілжэпрарокі паўстануць
і ўвядуць у зман многіх; - 12. і з-за памнажэння беззаконнасці ахалоне любоў у многіх;
- 13. а хто выцерпіць да канца, уратуецца.
- 14. І абвешчана будзе гэтае Дабравесце Царства
па ўсім свеце,
на сведчанне ўсім народам;
і тады прыйдзе канец. - 15. Дык вось, калі ўбачыце мярзоту спусташэння,
пра якую сказана прарокам Даніілам,
якая паўстане на святым месцы, —
хто чытае, няхай разумее, — - 16. тады хто будзе ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы;
- 17. і хто на даху,
той няхай не сыходзіць узяць што-небудзь з дома свайго; - 18. і хто ў полі,
той няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю. - 19. Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні!
- 20. Маліцеся, каб не здарыліся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;
- 21. бо тады будзе вялікае ліха,
якога не было ад пачатку свету да сёння,
і не будзе. - 22. І калі б не скараціліся тыя дні,
дык не ўратавалася б ніякая плоць;
але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні. - 23. Тады калі хто скажа вам:
"вось, тут Хрыстос", альбо "там", —
не верце; - 24. бо паўстануць ілжэхрысты ды лжэпрарокі
і дадуць знаменні вялікія і цуды,
каб увесці ў зман, калі магчыма, і выбраных. - 25. Вось, Я наперад сказаў вам.
- 26. Значыцца, калі скажуць вам:
"вось Ён у пустыні", — не выходзьце;
"вось, Ён у патайных пакоях", — не верце; - 27. бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду,
такім будзе прышэсце Сына Чалавечага; - 28. бо дзе будзе труп, там збяруцца арлы.
- 29. І раптам, пасля смутку дзён тых, сонца памеркне,
і месяц не дасць святла свайго,
і зоркі спадуць з неба,
і сілы нябесныя зрушацца; - 30. і тады явіцца азнака Сына Чалавечага на небе;
і тады заплачуць усе плямёны зямныя
і ўбачаць Сына Чалавечага,
Які будзе ісці на аблоках нябесных
з сілаю і славаю вялікай; - 31. і пашле Ангелаў Сваіх з трубою громагучнаю,
і збяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў,
ад краю нябёсаў да краю іх. - 32. Ад смакоўніцы вазьміце падабенства:
калі голле яе ўжо мякчэе і пускае лісце,
вы ведаеце, што блізка лета; - 33. так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта,
ведайце, што блізка, пры дзвярах. - 34. Праўду кажу вам:
не міне род гэты,
як усё гэта будзе; - 35. неба і зямля мінуць,
а словы Мае не мінуць; - 36. а пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае,
ні Ангелы нябесныя,
а толькі Айцец Мой адзін; - 37. але як было ў дні Ноя,
так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага: - 38. бо як у дні перад патопам
елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж
да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, - 39. і не разумелі,
пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, —
так будзе і прышэсце Сына Чалавечага; - 40. тады будуць двое на полі:
адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты; - 41. дзве будуць малоць у жорнах:
адна будзе ўзята, а другая пакінута. - 42. Дык чувайце ж,
бо не ведаеце, ў якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе... - 43. Але гэта вы знаеце,
што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей,
дык не спаў бы
і не даў бы падкапаць дома свайго. - 44. Таму і вы будзьце гатовыя,
бо у час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе. - 45. Хто ж верны і разумны раб,
якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі,
каб даваў ім ежу ў свой час? - 46. Блажэнны той раб, якога гаспадар яго,
прыйшоўшы, застане, што робіць так; - 47. праўду кажу вам,
што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго. - 48. А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім:
"не хутка прыйдзе гаспадар мой", - 49. і пачне біць таварышаў сваіх,
і есці і піць з п'яніцамі, — - 50. прыйдзе гаспадар раба таго
ў дзень, у які ён не чакае,
і ў гадзіну, у якую не ведае, - 51. і рассячэ яго напалам,
і вызначыць яму адзін лёс з крывадушнікамі:
там будзе плач і скрыгат зубоў.
Ничего нет для сопоставления.