- 1. У той час прыступілі вучні да Іісуса,
кажучы: хто ж большы ў Царстве Нябесным? - 2. І паклікаўшы дзіця, Іісус паставіў яго сярод іх
- 3. і сказаў: праўду кажу вам,
калі не навернецеся і не будзеце, як дзеці,
не ўвойдзеце ў Царства Нябеснае; - 4. дык вось, хто ўпакорыцца, як гэтае дзіця,
той большы ў Царстве Нябесным; - 5. і хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё,
той Мяне прымае; - 6. а хто спакусіць аднаго з малых гэтах, што веруюць у Мяне,
таму лепей было б,
каб павесілі жарон млынавы на шыю яго
і ўтапілі яго ў глыбіні марской. - 7. Гора свету ад спакусаў,
бо павінны прыйсці спакусы;
але гора таму чалавеку, праз якога спакусы прыходзяць. - 8. Калі ж рука твая, альбо нага твая спакушае цябе,
адатні яе і кінь ад сябе:
лепш табе ўвайсці ў жыццё без рукі альбо без нагі,
чым з дзвюма рукамі і дзвюма нагамі
быць укінутым у агонь вечны; - 9. і калі вока тваё спакушае цябе,
вырві яго і кінь ад сябе:
лепш табе з адным вокам ў жыццё ўвайсці,
чым з двума вачыма быць укінутым у геену вогненную. - 10. Глядзіце, не пагарджайце ніводным з малых гэтых;
бо кажу вам, што Ангелы іх на нябёсах
заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага. - 11. Бо прыйшоў Сын Чалавечы зыскаць і выратаваць пагіблае.
- 12. Як вам здаецца?
Калі б у нейкага чалавека было сто авечак
і заблудзілася адна з іх;
ці не пакіне ён дзевяноста дзевяці ў гарах;
ці не пойдзе тую шукаць, што заблудзілася? - 13. і калі ўдасца знайсці яе,
дык, праўду кажу вам,
ён радуецца за яе болей,
чым за дзевяноста дзевяць, што не заблудзіліся. - 14. Так няма волі Айца вашага Нябеснага,
каб загінуў адзін з малых гэтых. - 15. А калі саграшыць супроць цябе брат твой,
ідзі і выкрый яго паміж табою і ім адным;
калі паслухаецца цябе, дык здабыў ты брата твайго; - 16. калі ж не паслухаецца,
вазьмі з сабою яшчэ аднаго альбо двух,
каб вуснамі двух альбо трох сведкаў
пацвердзілася кожнае слова; - 17. калі ж не паслухаецца іх, скажы царкве;
а калі і царквы не паслухаецца,
дык няхай будзе ён табе, як язычнік і мытнік. - 18. Праўду кажу вам:
што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана на небе;
і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана на небе. - 19. Праўду таксама кажу вам,
што калі двое з вас
пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу,
дык чаго б ні папрасілі,
будзе ім ад Айца Майго, Які ёсць у нябёсах; - 20. бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё,
там Я сярод іх. - 21. Тады прыступіў Пётр і сказаў Яму:
Госпадзе! колькі разоў дараваць брату майму,
які грашыць супроць мяне?
ці да сямі разоў? - 22. Кажа яму Іісус:
не кажу табе: "да сямі",
а да сямі разоў па семдзесят. - 23. Таму Царства Нябеснае падобнае на цара,
які захацеў зрахавацца з рабамі сваімі. - 24. Калі ён пачаў рахавацца, прывялі да яго аднаго,
хто быў вінен яму дзесяць тысяч талантаў; - 25. а як ён не меў, чым заплаціць,
дык уладар ягоны загадаў прадаць яго,
і жонку яго,
і дзяцей,
і ўсё, што ён меў,
і заплаціць. - 26. Тады раб той упаў
і, кланяючыся яму, казаў: "уладару! пацярпі на мне,
і ўсё табе заплачу". - 27. Уладар, злітаваўшыся над рабом тым,
адпусціў яго і доўг дараваў яму. - 28. А раб той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з таварышаў сваіх,
які вінен яму быў сто дынарыяў,
і, схапіўшы яго, душыў,
кажучы: "аддай мне, што вінен". - 29. Тады таварыш ягоны ўпаў да ног яму,
умольваў яго і казаў: "пацярпі на мне,
і ўсё аддам табе". - 30. Але той не схацеў,
а пайшоў і ўвязніў яго ў цямніцу,
пакуль не аддасць доўгу. - 31. Таварышы яго, убачыўшы тое, засмуціліся вельмі,
і прыйшоўшы расказалі ўладару свайму пра ўсё, што было. - 32. Тады ўладар ягоны заклікае яго
і кажа: "ліхі раб!
увесь доўг той я дараваў табе, бо ўпрасіў ты мяне; - 33. ці не след было і табе памілаваць таварыша твайго,
як і я цябе памілаваў?" - 34. I, угневаўшыся,
уладар ягоны аддаў яго катам,
пакуль не аддасць увесь доўг свой. - 35. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі,
калі не даруеце кожны брату свайму
ад сэрца свайго правінаў ягоных.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Матфея > Глава 18