- 1. Тады Іісус прамовіў да люду і вучняў Сваіх,
- 2. кажучы: на Маісеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысеі;
- 3. дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, рабіце і захоўвайце;
а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце,
бо яны гавораць, і неробяць: - 4. звязваюць цяжары важкія і непасільныя
і ўскладаюць на плечы людзям,
а самі не хочуць і пальцам зрушыць іх; - 5. а ўсе справы свае робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі;
пашыраюць філактэрыі свае
ды павялічваюць кутасы на адзенні сваім; - 6. а таксама любяць узляжаць наперадзе на гасцінах,
і наперадзе сядзець у сінагогах, - 7. і вітанні на плошчах,
і каб людзі клікалі іх: "Вучыцель!*вучыцель!" - 8. А вы не называйцеся вучыцелямі,
бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос,
а ўсе вы — браты; - 9. і айцом сабе не называйце нікога на зямлі,
бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах; - 10. і не называйцеся настаўнікамі,
бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос. - 11. Большы з вас няхай будзе вам слуга:
- 12. бо хто ўзвышае сябе, той прыніжаны будзе;
а хто прыніжае сябе, той узвысіцца. - 13. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі;
бо самі не ўваходзіце і тых, што ўваходзяць, не пускаеце ўвайсці. - 14. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што паядаеце дамы ўдоў і напаказ доўга моліцеся:
за тое прымеце тым большае асуджэнне. - 15. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што праходзіце мора і сушу,
каб прыдбаць хоць аднаго нававерца;
і калі гэта здараецца,
робіце яго сынам геены,
двойчы горшым за вас. - 16. Гора вам, павадыры сляпыя, што кажаце:
"калі хто прысягне храмам, дык нічога;
а калі прысягне золатам храма, дык вінаваты". - 17. Неразумныя і сляпыя!
што большае:
золата, ці храм, які асвячае золата? - 18. І: "калі хто прысягне ахвярнікам, дык нічога;
а калі прысягне дарам, які на ім, дык вінаваты". - 19. Неразумныя і сляпыя!
што большае:
дар, ці ахвярнік, які асвячае дар? - 20. Дык вось, хто прысягне ахвярнікам,
прысягае ім і ўсім, што на ім; - 21. і той, хто прысягае храмам,
прысягае ім і Тым, Хто жыве ў ім; - 22. і той, хто прысягае небам,
прысягае прастолам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім. - 23. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену,
і адкінулі важнейшае ў законе:
суд, міласць і веру;
гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць. - 24. Павадыры сляпыя,
што адцэджваеце камара, а вярблюда праглынаеце! - 25. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што ачышчаеце знешнасць чашы і місы,
а усярэдзіне яны поўныя драпежнасці і няпраўды. - 26. Фарысей сляпы!
ачысці спярша сярэдзіну чашы і місы,
каб чыстая была і знешнасць іх. - 27. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што прыпадабняецеся да павапленых магіл,
якія звонку здаюцца прыгожымі,
а ўсярэдзіне поўныя касцей мёртвых і ўсякага бруду; - 28. так і вы знешне здаяцеся людзям праведнымі,
а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасці і беззаконня. - 29. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што будуеце грабніцы прарокам
і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам, - 30. і кажаце: "калі б мы былі ў дні бацькоў нашых,
дык не былі б саўдзельнікамі іх у праліванні крыві прарокаў"; - 31. тым самым вы самі сведчыце супроць сябе,
што вы сыны тых, якія забілі прарокаў; - 32. дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.
- 33. Змеі, адроддзе яхідніна!
як унікнеце вы асуджэння ў геену? - 34. Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў;
і некаторых з іх вы заб'яце і ўкрыжуеце,
а некаторых будзеце біць у сінагогах вашых
і гнаць з горада ў горад; - 35. каб спала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі,
ад крыві Авеля праведнага
да крыві Захарыі, сына Варахіевага,
якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам. - 36. Праўду кажу вам:
усё гэта спадзе на род гэты. - 37. Іерусаліме, Іерусаліме,
ты забіваеш прарокаў і каменнем пабіваеш пасланых да цябе!
колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх,
як птушка збірае птушанят сваіх пад крылы,
і вы не захацелі! - 38. Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты.
- 39. Бо кажу вам: не ўбачыце Мяне ад сёння,
пакуль не ўсклікнеце: "благаславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе!"
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП > Святое Дабравесце паводле Матфея > Глава 23