- 1. Ён, увайшоўшы ў лодку,
пераплыў і прыйшоў у Свой горад. - 2. І вось, прынеслі да Яго паралізаванага,
пакладзенага на пасцелі.
І ўбачыўшы веру іхнюю, Іісус сказаў паралізаванаму:
мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі твае. - 3. І вось, некаторыя кніжнікі
сказалі самі сабе: Ён блюзнерыць. - 4. А Іісус, зразумеўшы помыслы іх, сказаў:
навошта вы намышляеце ліхое ў сэрцах вашых? - 5. бо што лягчэй – сказаць: "даруюцца табе грахі",
альбо сказаць: "устань і хадзі"? - 6. Але каб вы ведалі,
што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі,
тады кажа паралізаванаму: устань,
вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой. - 7. І той устаў, узяў пасцель сваю,
і пайшоў у дом свой. - 8. А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся
і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям. - 9. Праходзячы адтуль,
убачыў Іісус чалавека, што сядзеў на мытні,
якога звалі Матфей,
і кажа яму: ідзі за Мною.
І ўстаў той і пайшоў услед за Ім. - 10. І сталася, калі Іісус узляжаў у доме, вось,
многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі
і ўзлеглі з Ім і вучнямі Ягонымі. - 11. І ўбачыўшы гэта, фарысеі сказалі вучням Яго:
навошта Настаўнік ваш есць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі? - 12. А Іісус, пачуўшы гэта, сказаў ім:
не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; - 13. ідзіце, навучыцеся,
што азначае: "міласці хачу, а не ахвяры"?,
бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў,
а грэшнікаў да пакаяння. - 14. Тады прыходзяць да Яго вучні Іаанавы
і кажуць: чаму мы і фарысеі посцім многа,
а Твае вучні не посцяць? - 15. І сказаў ім Іісус:
ці могуць засмучацца сыны харомаў вясельных, пакуль з імі жаніх?
Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх жаніх,
і тады будуць пасціць. - 16. І ніхто не прыстаўляе латкі
з нябеленага палатна да старон адзежыны;
бо зноў прышытае аддзярэ ад старога,
і дзірка будзе яшчэ горшая. - 17. Не ўліваюць таксама віна і маладога ў мяхі старыя;
а інакш дзяруцца мяхі,
і віно выцякае,
і мяхі прападаюць;
а віно маладое ўліваюць у новыя мяхі,
і зберагаецца тое і другое. - 18. Калі Ён ім гэта казаў, вось,
прыйшоў нейкі начальнік
і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая зараз памерла;
але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю,
і яна будзе жыць. - 19. І ўстаўшы, Іісус пайшоў за ім,
і вучні Яго. - 20. І вось, жанчына,
якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы,
падышоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго, - 21. бо яна казала сама сабе:
калі толькі дакрануся да вопраткі Яго, выздаравею. - 22. А Іісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе,
сказаў: мацуйся, дачка!
вера твая ўратавала цябе.
І выздаравела жанчына з таго часу. - 23. А як прыйшоў Іісус у начальнікаў дом
і ўбачыў жалейнікаў і збянтэжаны люд, - 24. сказаў ім: выйдзіце;
бо не памерла дзяўчына, а спіць.
І насміхаліся з Яго. - 25. Калі ж людзі былі высланы,
Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку,
і дзяўчына ўстала. - 26. І разнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той.
- 27. І калі ішоў адтуль Іісус,
ішлі за Ім двое сляпых
і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сыне Давідаў! - 28. І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сляпыя.
І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта?
Яны кажуць Яму: так Госпадзе! - 29. Тады Ён крануўся вачэй іх
і сказаў: па веры вашай хан будзе вам. - 30. І адкрыліся вочы ў іх;
і строга наказаў ім Іісус:
глядзіце, каб ніхто не даведаўся. - 31. А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той.
- 32. Калі ж тыя выходзілі,
вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам. - 33. І калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць.
І люд, дзіву даючыся, казаў:
ніколі не было такога явішча ў Ізраілі. - 34. А фарысеі казалі:
сілаю князя дэманскага выганяе Ён дэманаў. - 35. І хадзіў Іісус па ўсіх гарадах і па селішчах,
вучачы ў сінагогах іх,
прапаведуючы Дабравесце Царства
і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях. - 36. Бачачы людзей, Ён пашкадаваў іх,
бо яны былі знясіленыя і пакінутыя,
як авечкі без пастуха. - 37. Тады кажа вучням Сваім:
жніва многа, ды работнікаў мала; - 38. дык маліце Гаспадара жніва,
каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
Ничего нет для сопоставления.