< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Глава 28

  • Закрыть сопоставления
  • 1. Як прайшла субота,
    на світанні першага дня тыдня,
    прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.
  • 2. І вось, зрабіўся вялікі землятрус:
    бо Ангел Гасподні, які сышоў з неба,
    прыступіўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу
    і сядзеў на ім;
  • 3. выгляд жа яго быў, як маланка,
    і ўбранне яго белае, як снег.
  • 4. І ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі,
    і сталі як мёртвыя.
  • 5. Ангел жа, прамаўляючы да жанчын,
    сказаў: не бойцеся вы;
    бо ведаю, што вы шукаеце Іісуса ўкрыжаванага;
  • 6. няма Яго тут;
    Ён уваскрэс, як сказаў;
    падыдзіце, пабачце месца, дзе ляжаў Гасподзь;
  • 7. ды ідзіце хутка,
    скажыце вучням Яго, што Ён уваскрэс з мёртвых
    і сустракае вас у Галілеі:
    там Яго ўбачыце;
    вось я сказаў вам.
  • 8. І пайшоўшы спешна ад магілы,
    яны са страхам і радасцю вялікаю
    пабеглі ўзвясціць вучням Яго;
  • 9. калі ж ішлі яны ўзвясціць вучням Ягоным,
    і вось, Іісус сустрэў іх і сказаў: радуйцеся!
    І яны, прыступіўшы, абхапілі ногі Яго і пакланяліся Яму.
  • 10. Тады кажа ім Іісус: не бойцеся;
    ідзіце, узвясціце братам Маім, каб ішлі ў Галілею,
    і там яны ўбачаць Мяне.
  • 11. А калі яны ішлі,
    дык некаторыя з варты, увайшоўшы ў горад,
    паведамілі першасвятарам усё, што адбылося.
  • 12. І яны, сабраўшыся са старэйшынамі і зрабіўшы нараду,
    немалыя грошы далі воінам,
  • 13. кажучы: скажыце,
    што вучні Яго, уначы прыйшоўшы,
    укралі Яго, калі мы спалі;
  • 14. і калі чуткі пра гэта дойдуць да намесніка, мы пераканаем яго
    і вас ад непрыемнасці выбавім.
  • 15. Яны ж, узяўшы грошы,
    зрабілі, як навучаныя былі.
    І пранеслася слова гэгае сярод Іудзеяў аж да сённяшняга дня.
  • 16. Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею,
    на гару, куды загадаў ім Іісус;
  • 17. і, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму;
    а другія засумняваліся.
  • 18. І, прыступіўшы, Іісус сказаў ім:
    дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі:
  • 19. дык ідзіце, навучыце ўсе народы,
    хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа,
  • 20. вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам;
    і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку.
    Амінь.
Ничего нет для сопоставления.