Глава 5

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
  • 1. Сыне мой! слухай мудрасьці маёй і нахілі вуха тваё да навукі маёй,
  • 2. каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае.
  • 3. Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе;
  • 4. але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны,
  • 5. ногі яе сыходзяць да сьмерці, ступакі яе дастаюць да апраметнай.
  • 6. Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх.
  • 7. Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і не адступайцеся ад словаў вуснаў маіх.
  • 8. Далей ад яе ідзі па дарозе тваёй і не падыходзь пад дзьверы дома яе,
  • 9. каб здароўя твайго не аддаў іншым і гадоў тваіх бязьлітасьніку;
  • 10. каб не насычаліся сілаю тваёю чужынцы і праца твая ня ішла ў чужы дом.
  • 11. І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца,
  • 12. і скажаш: "навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагарджала,
  • 13. і я ня слухаў голасу настаўнікаў маіх, не нахіляў вуха майго да настаўнікаў?
  • 14. Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!"
  • 15. Пі ваду з тваёй крыніцы, тую, якая цячэ з тваёй студні.
  • 16. Хай не разьліваюцца крыніцы твае па вуліцы, патокі водаў - па плошчах;
  • 17. хай яны будуць належаць табе самому, а ня чужым з табою.
  • 18. Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці,
  • 19. любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды.
  • 20. І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?
  • 21. Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго.
  • 22. Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны.
  • 23. Ён памірацьме без настаўленьня і ў вялікай сваёй неразумнасьці наблукаецца.