- 1. Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць.
- 2. Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, - чужы, а не язык твой.
- 3. Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.
- 4. Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці?
- 5. Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў.
- 6. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць.
- 7. Сытая душа топча і соты, а галоднай душы ўсё горкае - салодкае.
- 8. Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так і чалавек, які пакінуў месца сваё.
- 9. Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй.
- 10. Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.
- 11. Будзь мудры, сыне мой, і радуй сэрца маё; і я мецьму што адказаць ліхаслоўцу майму.
- 12. Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару.
- 13. Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад.
- 14. Хто ўголас хваліць сябра свайго з самай раніцы, таго палічаць за ліхаслоўца.
- 15. Бясконцы капеж у дажджлівы дзень і сварлівая жонка - роўныя;
- 16. хто хоча схаваць яе, той хоча ўтрымаць вецер і схапіць алей у руку сваю.
- 17. Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго.
- 18. Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане.
- 19. Як у вадзе твар - да твару, так сэрца чалавека - да чалавека.
- 20. Апраметная і Авадон - ненасытныя; ненасытныя і вочы чалавечыя.
- 21. Што плавільня - срэбру, горан - золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго.
- 22. Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае.
- 23. Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі;
- 24. бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род?
- 25. Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы.
- 26. Авечкі - на вопратку табе, і казлы - на закуп поля.
- 27. І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Выслоўi > Глава 27