Глава 21

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
  • 1. Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.
  • 2. Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.
  • 3. Справядлівасьць і праўду чыніць - больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.
  • 4. Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў - грэх.
  • 5. Задумы руплівага вядуць да дастатку, а кожны сквапны церпіць нястачу.
  • 6. Набываньне скарбу ілжывым языком - мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.
  • 7. Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды.
  • 8. Крывая дарога ў чалавека разбэшчанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабожныя.
  • 9. Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме.
  • 10. Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.
  • 11. Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды.
  • 12. Праведнік назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя ў няшчасьце.
  • 13. Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - і ня будзе пачуты.
  • 14. Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху - моцную лютасьць.
  • 15. Чыніць правасудзьдзе - радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло.
  • 16. Чалавек, які зьбіўся з дарогі розуму, спачне ў зборні мёртвых.
  • 17. Хто любіць весялосьць - зьбедніцца; і хто любіць віно і масьці - не разбагацее.
  • 18. Выкупам будзе за праведнага бязбожны, і за пабожнага - хітры.
  • 19. Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.
  • 20. Жаданы скарб і масьць - у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх.
  • 21. Хто трымаецца праўды і ласкі, знойдзе жыцьцё, праўду і славу.
  • 22. Мудры ўваходзіць у горад моцных і руйнуе цьвярдыню іхняй надзеі.
  • 23. Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.
  • 24. Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.
  • 25. Прагнасьць гультая заб'е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;
  • 26. кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
  • 27. Ахвяра бязбожных - агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.
  • 28. Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.
  • 29. Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.
  • 30. Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады - насуперак Госпаду.
  • 31. Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога - ад Госпада.