Глава 3

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
  • 1. Сыне мой! навукі маёй не забывай, і запаведзі мае хай захоўвае сэрца тваё;
  • 2. бо даўжыні дзён, гадоў жыцьця і міру яны памножаць табе.
  • 3. Літасьцівасьць і праўда хай не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю тваю, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго:
  • 4. і здабудзеш мудрасьць і ласку ў вачах Бога і людзей.
  • 5. Спадзявайся на Госпада ўсім сэрцам тваім і не кладзі надзеі на розум твой.
  • 6. На ўсіх дарогах тваіх спазнавай Яго, і Ён выпрастуе шляхі твае.
  • 7. Ня будзь мудрацом у вачах тваіх; бойся Госпада, і пазьбягай ліха;
  • 8. Гэта будзе здароўе целу твайму і ежа касьцям тваім.
  • 9. Шануй Госпада ад імя твайго і ад пачаткаў усіх прыбыткаў тваіх;
  • 10. і напоўняцца засекі твае зь верхам, і чавільні твае будуць налівацца новым віном.
  • 11. Пакараньня Гасподняга, сыне мой, не адхіляй, і ня лічы за лішніцу перасьцярогі Ягоныя;
  • 12. бо, каго любіць Гасподзь, таго карае і дабра зычыць таму, як бацька сыну свайму.
  • 13. Шчасны той чалавек, які надбаў мудрасьць, і чалавек, які здабыў розум!
  • 14. Бо здабываньне яе лепшае за здабываньне срэбра, і прыбытку зь яе больш, чым ад золата.
  • 15. Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю.
  • 16. Даўгадзённасьць у правіцы ў яе, а ў лявіцы багацьце і слава;
  • 17. шляхі яе - шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе - мірныя.
  • 18. Яна - дрэва жыцьця тым, што называюць яе, - і шчасныя тыя, што маюць яе!
  • 19. Гасподзь мудрасьцю ўтварыў зямлю, нябёсы паставіў розумам;
  • 20. Яго мудрасьцю адчыніліся бездані, і воблакі кропяць расою.
  • 21. Сыне мой, ня ўпускай з вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць:
  • 22. і яны будуць жыцьцём душы тваёй і акрасаю шыі тваёй.
  • 23. Туды бясьпечна пойдзеш шляхам тваім і нага твая не спатыкнецца.
  • 24. Калі ляжаш спаць, ня будзеш баяцца; і як засьнеш, сон твой салодкі будзе.
  • 25. Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе;
  • 26. бо Гасподзь будзе надзеяй тваёй і ўтрымае нагу тваю ад пасткі.
  • 27. Не адмаўляйся рабіць дабро, калі яно трэба, калі рука твая можа зрабіць гэта.
  • 28. Не кажы сябру твайму: "ідзі і прыйдзі зноў, і заўтра я дам", калі маеш з сабою.
  • 29. Не намышляй супроць блізкага твайго ліха, калі ён бясьпечна жыве з табою.
  • 30. Не сварыся з чалавекам бяз прычыны, калі ён не зрабіў табе благога.
  • 31. Не зайздросьці посьпехам гвалтаўніка і не бяры сабе за прыклад шляхі ягоныя,
  • 32. бо Гасподзь грэбуе тым, хто распусны, а справядлівага даверам Сваім адарае.
  • 33. Праклён Гасподні на дом бязбожніка, а дом пабожнага Ён дабраслаўляе.
  • 34. Калі з блюзьнераў Ён насьміхаецца, дык пакорным дае мілату.
  • 35. Мудрыя спадкуюць славу, а непапраўныя немысьлі - ганьбу.