Глава 23

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31
  • 1. Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;
  • 2. і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.
  • 3. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа.
  • 4. Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.
  • 5. Зьвернеш вочы твае на яго, і - яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба.
  • 6. Не каштуй ежы ў чалавека зайздросьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,
  • 7. бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; "еж і пі", кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.
  • 8. Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.
  • 9. У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.
  • 10. Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;
  • 11. бо Абаронца ў іх моцны; Ён заступіцца за справу іхнюю перад табою.
  • 12. Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае - да разумных слоў.
  • 13. Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:
  • 14. ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.
  • 15. Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;
  • 16. і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.
  • 17. Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім;
  • 18. бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.
  • 19. Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.
  • 20. Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам:
  • 21. бо п'яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.
  • 22. Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
  • 23. Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.
  • 24. Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага - радуецца зь яго.
  • 25. Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.
  • 26. Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:
  • 27. бо распусьніца - глыбокая прорва, а чужая жонка - вузкі калодзеж;
  • 28. яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.
  • 29. У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?
  • 30. У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна неразьведзенага.
  • 31. Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;
  • 32. пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;
  • 33. вочы твае будуць глядзець на чужых жонак, і сэрца тваё загаворыць распуснае;
  • 34. і ты будзеш, як заснулы сярод мора і як на версе мачты.
  • 35. І скажаш: "білі мяне, мне не балела, штурхалі мяне, і я не адчуваў. Калі прачнуся, зноў буду рабіць тое самае."