• 1. Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
  • 2. Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
  • 3. Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
  • 4. Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
  • 5. Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
  • 6. Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
  • 7. Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.